Абстэрнаўскія азёры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абстэрнаўскія азёры

Абстэ́рнаўскія азёры — група азёр Беларусі, разьмешчаных на мяжы Браслаўскага і Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласьці. Таксама група вядомая пад назвамі Перабродзкая і Мёрская. Азёры належаць да басэйну ракі Вята.

Колькасьць найбольш значных азёраў групы складае 13 вадаёмаў агульнай плошчай 32 км². Агульны аб’ём вады ў азёрах групы складае 140 млн м³. Азёры злучаныя адно з адным сыстэмай мелкаводных забалочаных пратокаў і дрэнуюцца ракой Хараброўка, што бярэ свой пачатак у возеры Набіста, цячэ праз возера Шчоўна і выцякае зь яго пад назвай Вята. Група разьмешчаная паміж адгор’яў Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледніковай нізінай.

Да ліку вадаёмаў групы належаць:

На ўсходзе да групы прымыкае гідралягічны заказьнік Балота Мох.

У 1960-х гадох на рацэ Хараброўцы была пабудаваная плаціна. Пасьля гэтага ўзровень вады ў азёрах групы падвысіўся на 80—100 см. Падвышэньне ўзроўню вады паспрыяла «амаладжэньню» азёр і паляпшэньню фізыка-хімічнай якасьці вады.

Абстэрнаўскія азёры маюць рыбапрамысловае значэньне, а таксама выкарыстоўваюцца для адпачынку і турызму.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы. Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абстэрнаўскія азёрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў