Абчуга (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абчуга
лац. Abčuha
Старая хата
Старая хата
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Заборскі
Вышыня: 188[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 180 чал. (2010)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222014[3]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′48.98″ пн. ш. 29°21′55.01″ у. д. / 54.4969389° пн. ш. 29.3652806° у. д. / 54.4969389; 29.3652806Каардынаты: 54°29′48.98″ пн. ш. 29°21′55.01″ у. д. / 54.4969389° пн. ш. 29.3652806° у. д. / 54.4969389; 29.3652806
Абчуга на мапе Беларусі ±
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Абчу́га[4] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бабры. Уваходзіць у склад Заборскага сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 180 чалавек. Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Крупак, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бобр; каля шашы Бобр — Лукомаль.

Красны Стаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Абчугі мае цесныя зьвязкі зь мястэчкам Красным Ставам, заснаваным Сапегамі не пазьней за канец XVI стагодзьдзя на землях маёнтку Чарэі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Упершыню Красны Стаў значыцца на мапе Вялікага Княства Літоўскага, складзенай Т. Макоўскім да 1597 году. У дакумэнтах 1-й чвэрці XVII ст. Красны Стаў (у адным выпадку Красны Стан) упамінаецца ў складзе маёнтку Чарэі, які належаў канцлеру Льву Сапегу. На 1624 год тут было 56 валок, больш за 100 двароў.

Уласна Абчуга, як вёска каля мястэчка, упамінаецца ў інвэнтарах XVII ст. Чарэйскага маёнтку Сапегаў[5]. У 1670 годзе згадваецца як сялой з царквой у Аршанскім павеце ВКЛ[6]. У вёсцы было 46 пляцаў і 30 валокаў зямлі, млын на двух колах. На 1713 год — 83 двары, 24 валокі, вуліцы Лукомская, Віцебская і Славенская (уласнасьць Аляксандра Сапегі); на 1775 год — 37 двароў, зь іх 3 належалі мясцовай царкве, у закладзе ў князя Ігнація Агінскага, з 1790 году — у Віленскага кляштару піяраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца на могілках

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Абчуга апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Капыскім павеце Магілёўскай губэрні. У гэты час яна зьлілася зь мястэчкам Красны Стаў пад агульнай назвай Абчуга. У 1847—1852 гадох тут збудавалі новую царкву. На 1863 год у мястэчку 18 двароў. У 1869 годзе адкрылася народная вучэльня. На 1880 год — 77 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (112 двароў, царква, юдэйскі малітоўны дом, лякарня, народная вучэльня, гарбарня, хлебазапасны магазын, заезны двор, 2 вінныя крамы) і фальварак (капліца, вінакурня, вадзяны млын). На 1917 год — 125 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Абчугу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Абчуга абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Абчугу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Чарэйскага раёну (з 1931 году ў Крупскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1994 год у Абчузе было 157 двароў, на 1 студзеня 1998 году — 138. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Абчускага сельсавету вёску перадалі ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1852 год — 210 чал. (107 муж. і 103 жан.); 1880 год — 678 чал. (319 муж. і 359 жан.), зь іх 211 праваслаўных і 467 юдэяў[9]; 1897 год — 861 чал. у мястэчку Абчузе і 46 чал. у фальварку Абчузе
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 783 чал.; 1994 год — 347 чал.[10]; 1 студзеня 1998 году — 323 чал.[11]; 1999 год — 320 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 180 чал.[2]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Абчузе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстнова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі: хрысьціянскія, юдэйскія[12][13]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (1862)
  • Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Обчуга — Фото Планета (рас.)
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011.
  3. ^ Обчуга — список улиц. Телефонный код 8-01796 (рас.)
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 223.
  5. ^ Насевіч В. Абчуга // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 23.
  6. ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  9. ^ Krzywicki J. Obczuha // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 317.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 53.
  11. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  12. ^ Абчуга  (рас.), Глёбус Беларусі
  13. ^ Абчуга , Radzima.org

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]