Абэрдын (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абэрдын
Поўная назва Aberdeen Football Club
Заснаваны 14 красавіка 1903
Горад Абэрдын, Шатляндыя
Стадыён Пітадры
Умяшчальнасьць: 22 199
Прэзыдэнт Ст’юарт Мілн[d]
Кіраўнік Дэйв Кормак[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
afc.co.uk (анг.)

«Абэрдын» (па-ангельску: Aberdeen Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Абэрдына. Клюб выступае ў шатляндзкай Прэм’ер-лізе й зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у краіне, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й сем разоў перамагаў у кубку краіны.

Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ў выніку аб’яднаньня трох клюбаў з Абэрдына. Але ажно да 1950-х гадоў клюб ня меў ніводнага тытулу, пакуль не дабіўся посьпеху ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Дэйва Галідэя. Але найбольшых посьпехаў клюб займеў падчас працы Алекса Фэргюсана ў 1980-х гадох, на пасадзе галоўнага трэнэра, калі абэрдынцы тры разы станавіліся чэмпіёнамі Шатляндыі, чатыры разы перамагалі ў Кубку Шатляндыі й аднойчы ў Кубку лігі. На міжнароднай арэне Фэргюсан прывёў клюб да двух тытулаў: уладальнікаў Кубка ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1983 годзе. «Абэрдын» таксама зьяўляецца апошнім на гэты час клюбам ня з Глазга, які перамагаў у чэмпіянаце Шатляндыі.

Хатнія гульні клюб праводзіць на стадыёне «Пітадры» з часоў свайго заснаваньня. Арэна месьціць 22 199 гледачоў, усе месцы знаходзяцца пад дахам. «Пітадры» зьяўляецца першым стадыёнам у сьвеце, дзе была ўпершыню ўжыта тэхнічная зона, якая была распрацавана Дональдам Колманам. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца чырвоны й белы з 1939 году, дагэтуль клюб выкарыстоўваў чорны й залацісты колеры.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абэрдын (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў