Грамады Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грамада Ўкраіны або тэрытарыяльная грамада (па-ўкраінску: територіальна громада) — базавая тэрытарыяльная адзінка, уведзеная ў рамках адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2015—2020 гадоў дзякуючы правядзеньню рэформы дэцэнтралізацыі ва Ўкраіне. Базавымі органамі мясцовага самакіраваньня ва Ўкраіне зьяўляюцца рады грамад. Тэрыторыі тэрытарыяльных грамад (якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7567 старастынськіх акруг[1]) фармуюць раёны, некалькі раёнаў утвараюць вобласьці.

Гарады Кіеў і Севастопаль паводле канстытуцыі Ўкраіны маюць спэцыяльны статус і не ўваходзяць у склад раёнаў іншых рэгіёнаў краіны, бо адначасова самі зьяўляюцца асобнымі рэгіёнамі. Пры гэтым Севастопаль, як і ўвесь Крым, не кіруецца ўладамі Ўкраіны і кантралюецца Расеяй. Тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым ня ўдзельнічала ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 2015—2020 гадоў, і грамады там заканадаўча Ўкраінай не сфармаваныя.

Акрамя Крыма, не ўваходзяць у склад грамад таксама тэрыторыя Кіева і Чарнобыльская зона адчужэньня. На тэрыторыі, падкантрольнай ДНР і ЛНР, грамады існуюць толькі дэ-юрэ.

Згодна з законам Украіны аб мясцовым самакіраваньні тэрыторыя тэрытарыяльнай грамады — гэта непарыўная тэрыторыя, у межах якой тэрытарыяльная грамада ажыцьцяўляе свае паўнамоцтвы па вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня, як непасрэдна, так і праз органы мясцовага самакіраваньня.

У падкантрольных Украіне 11 грамадах Данецкай вобласьці і 8 грамадах Луганскай вобласьці паўнамоцтвы мясцовага самакіраваньня ажыцьцяўляюць вайскова-грамадзянскія адміністрацыі.

У адпаведнасьці з рэформай дэцэнтралізацыі тэрытарыяльныя грамады замянілі сельскія, пасялковыя і гарадзкія рады, утвораныя яшчэ ў часы СССР. Станам на 2020 год тэрытарыяльнымі грамадамі пакрытая ўся тэрыторыя Ўкраіны акрамя Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дзе яны будуць утварацца ўжо пасьля дэакупацыі.

Сутнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрытарыяльная грамада, адміністрацыйным цэнтрам якой вызначаны горад, зьяўляецца гарадзкой тэрытарыяльнай грамадой, цэнтрам якой вызначаны пасёлак гарадзкога тыпу — пасялковай, цэнтрам якой вызначана сяло — сельскім. У вёсках, дзе пражывае больш за 50 жыхароў, выбіраюць сельскага старасту, які ўваходзіць у выканаўчы камітэт рады грамады.

Ў бюджэце ТГ застаецца:

  • 60% падатку на даходы фізычных асобаў;
  • 100% падатку на маёмасьць;
  • 100% адзінага падатку;
  • 5% акцызнага падатку з розьнічнага гандлю (тытунь, алькаголь, нафтапрадукты);
  • 100% падатку на прыбытак устаноў камунальнай уласнасьці;
  • 100% плацяжоў за наданьне адміністрацыйных паслуг;
  • 25% экалягічнага падатку.

Зь дзяржаўнага бюджэту АТГ непасрэдна атрымліваюць грошы на адукацыю, мэдыцыну, спорт, культуру, сацыяльную абарону.

Станам на сакавік 2019 году ва Ўкраіне ўжо створана 884 аб’яднаныя тэрытарыяльныя грамады, у якіх пражывае 9,1 млн чалавек.

Сьпіс тэрытарыяльных грамад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Львоўская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бабінская тэрытарыяльная грамада
  • Бібрская тэрытарыяльная грамада
  • Біскавіцкая тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкалюбінская тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкамасьціўская тэрытарыяльная грамада
  • Вільшаныцкая тэрытарыяльная грамада
  • Воле-Баранецкая тэрытарыяльная грамада
  • Волыцкая тэрытарыяльная грамада
  • Волютыцкая тэрытарыяльная грамада
  • Гнізьдычыўская тэрытарыяльная грамада
  • Грабавецкая тэрытарыяльная грамада
  • Давыдзіўская тэрытарыяльная грамада
  • Дублянская тэрытарыяльная грамада
  • Жаўтанецкая тэрытарыяльная грамада
  • Забатолціўская тэрытарыяльная грамада
  • Зымнаводніўская тэрытарыяльная грамада
  • Кам’янка-Бузькая тэрытарыяльная грамада
  • Лапатынская тэрытарыяльная грамада
  • Лукіўская тэрытарыяльная грамада
  • Магэрыўская тэрытарыяльная грамада
  • Мэдэныцкая тэрытарыяльная грамада
  • Міжэнэцкая тэрытарыяльная грамада
  • Мастыская тэрытарыяльная грамада
  • Мураванская тэрытарыяльная грамада
  • Ныжанковіцкая тэрытарыяльная грамада
  • Новакалыніўская тэрытарыяльная грамада
  • Новамітаўская тэрытарыяльная грамада
  • Навастрылішчанская тэрытарыяльная грамада
  • Підбэрізьціўская тэрытарыяльная грамада
  • Радэхіўская тэрытарыяльная грамада
  • Разьвадзіўская тэрытарыяльная грамада
  • Рудкыўская тэрытарыяльная грамада
  • Слаўская тэрытарыяльная грамада
  • Салёнкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Судовавышнянская тэрытарыяльная грамада
  • Трасьцянецкая тэрытарыяльная грамада
  • Ходарыўская тэрытарыяльная грамада
  • Чуквянская тэрытарыяльная грамада
  • Шэгыніўская тэрытарыяльная грамада
  • Шчырэцкая тэрытарыяльная грамада

Кіеўская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Барышыўская тэрытарыяльная грамада
  • Бэрэзанская тэрытарыяльная грамада
  • Багуслаўская тэрытарыяльная грамада
  • Барадзянская тэрытарыяльная грамада
  • Бучанская тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкадымерская тэрытарыяльная грамада
  • Гастомельская тэрытарыяльная грамада
  • Дзівычкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Калыцянская тэрытарыяльная грамада
  • Каваліўская тэрытарыяльная грамада
  • Мэдвынская тэрытарыяльная грамада
  • Мыроніўская тэрытарыяльная грамада
  • Піскіўская тэрытарыяльная грамада
  • Ржышчыўская тэрытарыяльная грамада
  • Студэныкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Ташанская тэрытарыяльная грамада
  • Тэцііўская тэрытарыяльная грамада
  • Узынская тэрытарыяльная грамада
  • Фурсіўская тэрытарыяльная грамада
  • Цыбліўская тэрытарыяльная грамада

Жытомірская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Закон Украіны ад 5 лютага 2015 году № 157-VIII «Аб добраахвотным аб’яднаньні тэрытарыяльных грамад».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]