Аванэс Шыраз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аванэс Шыраз
арм. Հովհաննես Շիրազ
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Онік Карапэцян
Нарадзіўся 27 красавіка 1914
Александропаль, Эрыванская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Гюмры, Армэнія
Памёр 14 сакавіка 1984 (69 гадоў)
Ерэван, Армянская ССР, цяпер Армэнія
Пахаваны
Сужэнец Сыльва Капутыкян[d]
Дзеці Сыпан Шыраз[d], Ара Шыраз[d], Масіс Шыраз[d] і Вананд Шыраз[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова армянская мова[1]
Узнагароды

Аванэ́с Шыра́з (сапр. — Онік Карапэцян; па-армянску: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 191414 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадзкі дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армянаў. Бацька быў забіты жаўнерамі ў полі падчас працы. Аванэс рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памагатым шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакану.[2]

Ягоныя першы твор — «Прыход вясны», быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасьля чаго навэліст Атрпэт даў маладому Аванэсу псэўданім «Шыраз», параўнаўшы ягоную паэзію з ружамі пэрсыдзкага гораду Шыразу.

У 19371941 гадох вучыўся на філялягічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Армэніі»[3], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» й інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадох фірма «Мелодия» на вініле выпусьціла вакальна-сымфанічны цыкль Авэта Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванэса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 году ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аванэс Шыраз — клясык армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю й сьветаўспрыманьня. Зборнікі вершаў «Песьня Армэніі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру й каханьня» (1949), «Ліра Армэніі» (кн. 1—3, 19581964), «Помнік маці (1968) і інш. прысьвечаныя радзіме, каханьню, маці й прыродзе. У паэмах «Сіяманта й Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[4].

На беларускую мову ягоныя асобныя творы пераклалі Сьцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Сьвірка[4].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоным імем названыя вуліцы ў Армэніі й Іране, у Гюмры ёсьць музэй паэта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Біяграфія, Армянская энцыкляпэдыя
  3. ^ «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Армэніі
  4. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 18.