Аварцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аварцы або авары (па-аварску: аварал, магӀарулал) — самы шматлікі народ сучаснага Дагестана. Авары (аварцы) зьяўляюцца нашчадкамі авараў (абраў) паводле зьвестак аўтарытэтных гісторыкаў Р. Штрайзэра, П’ера Кафруа, С. Лазовіча і генэтыкаў, якія праводзілі дасьледаваньні генаў сучасных авараў. Жывуць у горнай (паўднёва-заходняй) частцы Дагестана, паўночна ўсходняй Грузіі, паўночнай частцы Азэрбайджана.

Колькасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Расеі жыве 912 090 чалавек. Большасьць у Дагестане. 72 % аварцаў жыве на вёсцы. У Азэрбайджане аварцы жывуць у Белаканскам і Закатальскам раёнах, дзе жыло ў 1999 годзе каля 49 800 чалавек.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моваю аварцаў называецца аварская мова, але ў побыце аварцы добра валодаюць іншымі мовамі – расейскай, кумыцкай, азэрбайджанскай (у Азэрбайджане) і г.д.

Вера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шырока распаўсюджаны сярод аварцаў іслам, але за часы СССР добра ўкараніўся атэізм.

Выбітныя аварцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]