Аваст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аваст
Распрацоўка Аваст софтвэр (Прага, Чэхія)
Апошняя вэрсія 7.0.1426 (7 сакавіка 2012 г.; 2 гады таму)
АС Linux, Mac OS X, Microsoft Windows, Palm OS
Тып Антывірус
Ліцэнзія Уласьніцкая
Афіцыйная старонка www.avast.com

Аваст (па-чэску: Avast!) — антывірус чэскага прадпрыемства «Аваст софтвэр», што выпускаецца з 1988 году. Назва паходзіць ад скароту з ангельскай: Anti-Virus – Advanced Set (па-беларуску: Антывірус — пашыраны набор). Выпускаецца на 38 мовах, у тым ліку на беларускай. Бясплатныя выданьні антывіруса існуюць для апэрацыяных сыстэмаў Linux і Microsoft Windows. У кастрычніку 2011 году колькасьць карыстальнікаў праграмы перасягнула 165 мільёнаў. Складаецца з 8 наступных заслонаў:

  1. файлавая,
  2. паштовая,
  3. сеціўная,
  4. абменная,
  5. паведамленьняў,
  6. скрыптовая,
  7. сецявая,
  8. паводзінаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]