Авіеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авіеда
гішп. Oviedo
Катэдральны сабор
Катэдральны сабор
Герб Авіеда Сьцяг Авіеда


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Астурыя
Правінцыя: Астурыя
Кіраўнік: Альфрэда Кантэлі[d]
Плошча: 18,665 км²
Вышыня: 232 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 224 005 чал.
шчыльнасьць: 12 001,34 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 33001–33013
Нумарны знак: O
Геаграфічныя каардынаты: 43°21′45″ пн. ш. 5°51′1″ з. д. / 43.3625° пн. ш. 5.85028° з. д. / 43.3625; -5.85028Каардынаты: 43°21′45″ пн. ш. 5°51′1″ з. д. / 43.3625° пн. ш. 5.85028° з. д. / 43.3625; -5.85028
Авіеда на мапе Гішпаніі
Авіеда
Авіеда
Авіеда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.oviedo.es/
Касьцёл Сьвятога Хульяна

Авіе́да (па-гішпанску: Oviedo, па-астурыйску: Uviéu) — горад на поўначы Гішпаніі, сталіца Астурыйскага княства й правінцыі Астурыя. У горадзе маецца хрысьціянская рэліквія хустка з Авіеда, якая ўхваляецца ў Авіедаа з IX стагодзьдзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як мяркуецца, горад быў заснаваны двума манахамі: Янам і Ноланам — у 761 годзе. У паселішчы ў хуткім часе было завершана будаўніцтва невялікага храма ў гонар Сьвятога Віцэнта. Тым ня менш, археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагодзьдзі.

У 794 годзе Авіеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаг зь ягонага пахода супраць хрысьціянскіх каралеўстваў[2].

Кароль Фруэла I, чацьвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Падчас панаваньня Альфонса II горад стаўся сталіцай каралеўства.

У гэты пэрыяд Авіеда стаўся цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкаваная вэстготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцыяў. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у час кіраваньня Раміра I.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка гораду моцна залежыць ад сэктара паслуг. У цэнтры Авіеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус гораду як адміністрацыйнага цэнтру рэгіёну падтрымлівае вялікую колькасьць працоўных месцаў у дзяржаўным кіраваньні.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
  2. ^ Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]