Агурок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агурок пасяўны

Агурок (Cucumis) — род расьлінаў сямейства гарбузовых.

Вядома каля 30 відаў, галоўным чынам у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найбольш пашыраны агурок пасяўны, вырошчваецца ў многіх краінах сьвету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату, адна з пашыраных харчовых культураў.

Сьцябло паўзучае, даўжыня да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісьце чаргаванае, 5-лопасьцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаплоцевыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жаночыя адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме і велічыні (даўжыня 5—70 см).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Агурок // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.