Адам Пучкар-Хмялеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адам Пучкар-Хмялеўскі (24 сьнежня 1891, Івянец1 верасьня 1938) — беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Менскай рэальнай вучэльні (19034 чэрвеня 1911), Магілеўскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пецярбургу (19111916), дзе далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1916 годзе. Напачатку — вікары ў Бабруйскім касьцёле. Пасьля пробаш ў Іркуцку.

У 1920 арыштаваны бальшавікамі. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасьці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу.

З 1922 выконваў сьвятарскія абавязкі ў Менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены. Пасьля служыў у парафіях Койданава, Заслаўя, Воўчкавічаў. Быў прыхільнікам беларусізацыі касьцёла. У 1926 на зьезьдзе каталіцкіх сьвятароў былое Менскае губэрні выступіў з прапановай утварэньня каталіцкае дыяцэзіі на чале зь беларускім біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а ня польскай герархіі. Пробашч з 1929 году Менскага катэдральнага касьцёла. Арыштаваны ў 26 чэрвеня (ці 3 жніўня) 1933 і сасланы на 10 гадоў на Салаўкі. Праз 5 гадоў калегіяй АДПУ прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]