Адміралтэйств-савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміралтэйств-савет (па-расейску: Адмиралтейств-совет) — орган ваенна-марскога кіраваньня ў Расейскай Імпэрыі, які быў створаны ў 1827 з Адміралтэйств-калегіі і спачатку адказваў за гаспадарчую частку флота, зьяўляючыся дарадчым органам пры марскім міністру. З 1836 самастойная вышэйшая ваенна-марская ўстанова па гаспадарчай частцы пад старшынствам начальніка Галоўнага марскога штаба. Пазьней ператвораны ў вышэйшы заканадаўчы і распарадчы орган марскога міністэрства. Скасаваны дэкрэтам Савецкай улады ў 1917.