Аднадворцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вольны селянін у Руакалахці, Фінляндыя.

Аднадворцы — катэгорыя дзяржаўных сялян у Расейскай імпэрыі.

Утварылася з нашчадкаў служылых людзей, якія ў 16-17 ст. сяліліся на паўднёвых мяжах Расейскай цэнтралізаванай дзяржавы для яе абароны ад набегаў крымскіх і астраханскіх татараў. У сувязі зь перамяшчэннем мяжы на поўдзень апынуліся ўнутры краіны. Да сяр. 19 ст. налічвалася каля 1,3 млн аднадворцаў, на пач. 20 ст. пражывалі ў асноўным у Курскай, Тамбоўскай, Тульскай, Разанскай, а таксама інш. губэрнях.

На тэрыторыі Беларусі ў 19 ст. у стан аднадворцаў, паводле закону ад 19.10.1831 г., залічвалі шляхту, якая не прайшла зацьвярджэньня дваранскіх правоў. Аднадворцы плацілі штогадовы падатак і падлягалі рэкруцкай павіннасьці, большасьць зь іх ня мела сваёй зямлі.

У 1868 аднадворцы пераведзеныя ў сельскія і гарадзскія абшчыны і як асобная катэгорыя перасталі існаваць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info