Аднога-Кузьмы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аднога-Кузьмы
польск. Odnoga-Kuźmy
Былая назва: Аднога-Кужмы
Мясцовая назва: Однога, Кузьмы
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 89 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′29.000″ пн. ш. 23°41′6.000″ у. д. / 52.95805556° пн. ш. 23.685° у. д. / 52.95805556; 23.685Каардынаты: 52°57′29.000″ пн. ш. 23°41′6.000″ у. д. / 52.95805556° пн. ш. 23.685° у. д. / 52.95805556; 23.685
Аднога-Кузьмы на мапе Польшчы
Аднога-Кузьмы
Аднога-Кузьмы
Аднога-Кузьмы

Адно́га-Ку́зьмы (па-польску: Odnoga-Kuźmy, на мясцовай беларускай гаворцы: Одно́га і Ку́зьмы[2]) — вёска (солтыства Плянты) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Меншая частка — каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднога была заснаваная праўдападобна напрыканцы 18 ст. у лясох Ялаўскай пушчы. У першай палове 19 ст. на засьценках Адногі былі заснаваныя невялікія вёскі Грыкі, Круглы Лясок, Мацейкавая Гара і Сахаркі, у якіх разам з Адногай у 1857 г. пражывала 135 жыхароў. Пасьля эпідэміі халеы 1860 г. засьценкі Сахаркі і Грыкі спынілі свае існаваньне, а ў самой Аднозе памерпла 40% жыхароў. Да канца 19 ст. прысёлак Сахаркі адрадзіўся і былі заснаваныя 2 новыя прысёлкі: Полька і Сакі. Амаль усе жыхары Адногі пакінулі сваю вёску ў час бежанства 1915 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Аднога прыналежала да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Аднога была далучаная да гміны Міхалова. У 2007 г. афіцыяная польская назва вёскі была зьмененая з Odnoga-Kużmy (Аднога-Кужмы) на Odnoga-Kuźmy (Аднога-Кузьмы)[7].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Крыглым Ляском, Мацейкавай Гарой, Полькам і СахаркаміПраверана 29 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s.142
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji z dnia 20 grudnia 2007 r. w sprawie ustalenia, zmiany i zniesienia urzędowych nazw niektórych miejscowości oraz obiektu fizjograficznego (пол.) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm RP. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.