Адольф Гугель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адольф Гугель
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1915(1915-06-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 ліпеня 1999(1999-07-01) (84 гады)
Месца вучобы
Занятак мастак
Плынь пэйзаж, партрэт, натурморт
Узнагароды
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР

Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 ліпеня 1915, Вена — 1 ліпеня 1999) — савецкі мастак. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да 1924 року выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 навучаўся ў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана.

Па сканчэньні вучэльні працаваў ва Ўправе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам нямецка-савецкай вайны на фронце, пасьля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічае калёны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнае часткі Галоўбоепрыпасбуду СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзяленьня Саюзу мастакоў РСФСР.

Па вайне пераехаў у Менск. Сябра БСМ з 1946 року.

Жонка — мастачка Раіса Кудрэвіч (1919—2000).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1943.

Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах пэйзажу, партрэту, натурморту. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), Магілеўскім абласным мастацкім музэі імя Паўла Масьленікава.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Адольф Гугель. Раиса Кудревич / Авт. и сост.: В. Старовойтов, В. Загородний; Авт. вступ. ст.: Л.Соловей. — Мн.: ВИКСТА, 1994. — 108 с.
  • Бадзін Р. Р. Адольф Гугель. Альбом. — Мн.: Беларусь, 1990. — 47 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Беларускі саюз мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн.: Кавалер Паблішэрс, 1998. — 664 с.
  • Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
  • Версоцкий В.И. и др. Художники советской Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1976.
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0662-8
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)
  • Сысоева П.М., Фёдоров-Давыдов А.А. Художники народов СССР XI—XX вв. Биобиблиографический словарь / [Гл. сост. О.Э. Вольценбург]; Редкол.: Т.Н. Горина (отв. ред.) и др.. — М.: Быстров, 2002. — Т. 3. — С. 219. — ISBN 5-7331-0176-8
  • Рубинчик А.Л. Живопись соцреализма в советских открытках. Альбом-каталог. — Москва: Магма, 2008. — 199 с. — ISBN 978-5-93428-055-1
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас.
  • Янка Купала: энцыклапедыя. У 3 тамах / У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. — Т. 1. А-З. — 400 с. — (Персанальная энцыклапедыя). — ISBN 978-985-11-1042-7
  • Matthew Cullerne Bown. A Dictionary of Twentieth Century Russian And Soviet Painters. 1900s – 1980s. — London: Izomar Limited, 1998. — 372 с. — ISBN 9780953206100