Адукацыя ў Латвіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адукацыю ў Латвіі зьяўляецца абавязковай і бясплатнай да 15-гадовага ўзросту, ці да заканчэньня пачатковай школы. У 1996 годзе агульны паказчык ахопу пачатковай адукацыяй складаў 95,8%, у той час як чысты паказчык ахопу пачатковай адукацыяй быў 89,5%[1]. У сельскай мясцовасьці шэраг школ былі зачыненыя па стане на 2001 год.

Па дадзеных МЗС Латвіі, адукацыя ў Латвіі магчымая на васьмі мовах нацыянальных меншасьцей: расейскай, беларускай, польскай, украінскай, летувіскай, эстонскай, іўрыце і цыганскай[2]. У 2006 годзе адзначалася, што акрамя рускіх і польскіх школаў, іншыя школы меншасьцей даюць адукацыю, ці па па-латыску ці па-руску, а мова і культура адпаведных меншасьцей выкладаецца як дадатковы прадмет[3].

Па дадзеных 2010 году ЮНЕСКА, 4720 студэнтаў з Латвіі былі зарэгістраваныя ў сыстэме вышэйшай адукацыі за мяжой (у асноўным у Вялікабрытаніі, Расеі і Нямеччыны); 1760 студэнтаў зь іншых краінаў значыліся ў сыстэме вышэйшай адукацыі ў Латвіі (у асноўным з Расеі, Украіны і Летувы)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]