Адыгітрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маці Божая Адыгітрыя Ерусалімская, XVI стагодзьдзе. Варварынская царква, Пінск
Двухбаковы абраз Васіля Маркіянавіча(be) «Маці Божая Адыгітрыя»/«Уваскрасеньне» (1766)
Маці Божая «Сьнежная», XVIII стагодзьдзе. Вёска Падлеснае Ляхавіцкага раёну

Адыгітрыя (па-старажытнагрэцку: Ὁδηγήτρια, літаральна: «Правадніца») — іканаграфічнае выяўленьне Багародзіцы (Дзевы Марыі), якая трымае Дзіцятку Ісуса адной рукой, другой паказваючы на Яго як на крыніцу збаўленьня для чалавецтва. Галава Божай Маці звычайна схіленая да Дзіцяці, якое ўздымае руку з дабраславенчым жэстам.

Самым шанаваным абразом такога тыпу была Адыгітрыя з манастыру Панагіі Адыгітрыі ў Канстантынопалі, адмыслова пабудаваны дзеля захоўваньня абразу. У адрозьненьне ад пазьнейшых Адыгітрыяў, ён паказваў Багародзіцу ў поўны рост. Лічылася, што абраз быў прывезены з Сьвятой зямлі Еўдакіяй, жонкай імпэратара Тэадосіюса II (408—450), а намаляваў яго сам апостал Лука[1]. Абраз быў двухбаковым[2] — на іншым баку знаходзілася ўкрыжаваньне.

Пасьля Чацьвертага крыжовага паходу абраз быў перанесены ў манастыр Пантакратара — катэдру Вэнэцыянскага стальцу за часам франскага панаваньня.

Пасьля падзеньня Канстантынопалю ў 1453 року абраз, які знаходзіўся ў царкве Сьвятога Збаўцы ў Хора, зьнік. Магчыма, што яго парэзалі на чатыры часткі[3]. Ягонае месцазнаходжаньне дагэтуль невядомае; існуюць мноства ягоных копіяў, якія атрымалі ўласныя найменьні і традыцыі перапісу.

Традыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У X стагодзьдзі, пасьля пэрыяду вобразаборства ў бізантыйскім мастацтве, выява стала шырока распаўсюджвацца, магчыма, з ранейшага тыпу, дзе правая рука Дзевы Марыі ляжыць на Хрыстовым калене[4]. Прыкладам гэткага тыпу ёсьць абраз Salus Populi Romani у Рыме. У XII стагодзьдзі зьяўляюцца мазаічныя выявы з Маці Божай у поўны рост (Тарчэльская катэдра і Палятынская капліца ў Палерма).

З Адыгітрыі разьвіўся тып Панагія Элеуса (Дзева Міласэрная), на якой маленькі Ісус прыціскаецца да Марыінай шчакі; звычайна Хрыстос тут выяўлены зь левага боку.

У Расеі лічыцца, што пасьля падзеньня Канстантынопалю абраз сьвятога Лукі зьявіўся ў Расеі, дзе быў зьмешчаны ў смаленскі Ўсьпенскі сабор. Пазьней у гонар абразу збудаваны Новадзявочы манастыр у Маскве. Верагодна, што абраз згінуў у вагні падчас нямецкай акупацыі Смаленску ў 1941.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ James Hall, A History of Ideas and Images in Italian Art, p.91, 1983, John Murray, London, ISBN 0-7195-3971-4
  2. ^ Vasilakē 2005. С. op & page cit.
  3. ^ Warren Treadgold, A History of the Byzantine State and Society, Stanford, 1997 ISBN 0-8047-2630-2. Four pieces from Cormack:59
  4. ^ Vasilakē 2005. С. 196.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]