Ажытацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ажытацыя (па-лацінску: agitatio — урушаньне, прывядзеньне ў рух) — моцнае эмацыйнае ўзбуджэньне, суправаджаецца пачуцьцём трывогі і страху. Пры ажытацыі назіраецца рухальны ці маўленчы неспакой, часта несьвядомы. Чалавек у такім стане робіцца надзвычай мітусьлівым, здольным выконваць толькі простыя аўтаматызаваныя дзеяньні. У яго зьяўляецца адчуваньне пустэчы і адсутнасьці думак, парушаецца магчымасьць разважаць, усталёўваць складаныя прычынныя сувязі паміж зьявамі.

Дадзены стан суправаджаецца вэгетацыйнымі парушэньнямі: зьяўляецца спалатнеласьць, частае дыханьне, тахікардыя (сэрдцабіцьце), патлівасьць, трымценьне рук і г. д. Ажытацыя ацэньваецца як перадпаталягічны стан у межах псыхалягічнай нормы.