Азам Раджабаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азам Раджабаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1993(1993-01-21)[1] (31 год)
Рост 177 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хваля
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Гомель 14 (0)
2014—2017 Віцебск 36 (4)
2017 Ворша 11 (2)
2018—2019 Нафтан 42 (7)
2020—4 Хваля 79 (2)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Азам Раджабаў (нарадзіўся 21 студзеня 1993 году, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст таджыцкага паходжаньня, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец віцебскага футболу, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебску». У лютым 2011 году перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 году зьявілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.

У ліпені 2013 году Раджабаў разарваў кантракт «Дынама» і стаў гульцом «Гомлю»[3]. У складзе «Гомелю» стаў звычайна выходзіць на замену. Пры гэтым, калі ў другой палове 2013 году трывала зьяўляўся на полі, у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляўшы за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 году кантракт з «Гомлем» быў скасаваны на ўзаемную згоду бакоў[4]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[5], які на той момант выступаў у Першай лізе. У сваім родным клюбе Раджабаў здолеў хутка замацавацца ў аснове і дапамагчы камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу па выніках сэзону 2014 году. У жніўні 2017 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша» да канца сэзону[6]. У 2018 годзе прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але ў пачатку сэзону 2019 году зьяўляўся на полі зрэдку і перадусім на замену. Зь верасня зноў пачаў гуляць у асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2019 году пакінуў каманду.

У жніўні 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[8]. У 2020 годзе гуляў у пачатковым складзе каманды. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, але з жніўня замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь пінскім клюбам[9]. У сэзоне 2022 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[10]. У сьнежні 2023 году чарговы раз працягнуў супрацу зь пінчукамі[11].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 21 0
Ворша 2017 Першая ліга 11 2
Нафтан 2018 Першая ліга 26 5

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]