Айла Эрдуран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айла Эрдуран
па-турэцку: Ayla Erduran
Дата нараджэньня 22 верасьня 1934(1934-09-22) (89 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак скрыпач
Навуковая сфэра музыка[1]
Інструмэнты скрыпка
Узнагароды

А́йла Эрдура́н (па-турэцку: Ayla Erduran; нарадзілася 22 верасьня 1934 году, Стамбул, Турэччына) — турэцкая скрыпачка. Выступала зь вядучымі сусьветнымі аркестрамі, як то Лёнданскі філярманічны аркестар, Нямецкі сымфанічны аркестар Бэрліну, Прэзыдэнцкі сымфанічны аркестар і Чэскі філярманічны аркестар. Яна працавала з многімі дырыгентамі, а таксама ладзіла сольныя канцэрты.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучалася майстэрству пад кіраўніцтвам Карла Бэргэра. Свой першы сольны канцэрт выканала, калі ёй было 10 гадоў. Навучалася ў Парыскай міжнароднай кансэрваторыі з 1946 па 1951 гады пад кіраўніцтвам Бэнэдэцьці і Бэнвэнуці. Пасьля заканчэньня канвэрваторыі Айла пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе яна знаходзілася да 1955 году, дзе яна працягвала сваё навучаньне. З 1957 па 1958 год Эрдуран навучалася пад кіраўніцтвам Давіда Ойстраха ў Маскоўскай кансэрваторыі.

Ейная кар’ера ў якасьці выкладчыка скрыпкі пачалася ў 1973 годзе і доўжылася да 1990 году, уключаючы правядзеньне майстар-клясаў у Лязанскай кансэрваторыі. Канцэртную дзейнасьць Эрдуран пачала ў Эўропе з выкананьня скрыпічнага канцэрта Глазунова ў суправаджэньні Варшаўскага філярманічнага аркестра ў Польшчы. У якасьці вучаніцы Давіда Ойстраха Эрдуран была адным з шасьці пераможцаў конкурсу імя Віняўскага ў 1957 годзе, дзе спаборнічалі 120 скрыпачоў. У 1958 годзе выступала на прэм’еры «Канцэрту для скрыпкі» з аркестрам Ульві Джэмаля Эркіна ў Брусэлі.

У 1965 годзе ейнае выкананьне «Канцэрту для скрыпкі» Брамса ў Альбэрт-Голе ў Лёндане трансьлявалася ў прамым этэры на BBC. Пасьля афрыканскага тура з турэцкай піяністкай Вэрдэ Эрман ў 1968 годзе Эрдуран была ўручана прэмія Бэтговэна ў Нідэрляндах у 1970 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айла Эрдурансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Профіль на сайце музычнай супольнасьці Гэнрыка Веняўскага
  • Профіль на сайце İKSV
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі