Акалова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аколаў»)
Акалова
лац. Akałova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Акалоўскі
Насельніцтва: 101 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223119
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′31″ пн. ш. 27°51′18″ у. д. / 54.49194° пн. ш. 27.855° у. д. / 54.49194; 27.855Каардынаты: 54°29′31″ пн. ш. 27°51′18″ у. д. / 54.49194° пн. ш. 27.855° у. д. / 54.49194; 27.855
Акалова на мапе Беларусі ±
Акалова
Акалова
Акалова
Акалова
Акалова
Акалова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Акало́ва[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каргаўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 101 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на поўнач ад Лагойску, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы; на шашы МенскВіцебск.

Акалова — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Акалова ўтварыўся ад імя Акола або Акула.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Акалова ўпамінаецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў валоданьні Сьвірскіх, пазьней Валовічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Акалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1798 годзе Міхаіл Валовіч заснаваў тут драўляны касьцёл. Паводле інвэнтару 1846 году існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялянаў). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. На 1886 год у Акалове было 28 двароў, касьцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. На 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 год — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 Акалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Акалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3], дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год у Акалове быў 41 двор, на 1941 год — 51, на 1969 год — 72, на 1994 год — 51, на 1 студзеня 2003 году — 50.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 46 муж.; 1846 год — 179 чал.; 1886 год — 268 чал.; 1897 год — 201 чал. (93 муж. і 108 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 221 чал. у мястэчку Акалове і 22 чал. у маёнтку Акалове; 1917 год — 176 чал.; 1926 год — 125 чал.; 1969 год — 199 чал.; 1990 год — 115 чал.[4]; 1994 год — 103 чал.[5]; 1999 год — 136 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 115 чал.[6]; 2010 год — 101 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Акалове працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брама на могілках

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі старыя каталіцкія, брама

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1798—1804)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 240.
  2. ^ Krzywicki J., Jelski A. Okołowo // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 430.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Казлоўская М. Акалова // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 80.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 183.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]