Аксана Кавалеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Кавалеўская
Дата нараджэньня 6 траўня 1983(1983-05-06) (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак сьпявачка
Інструмэнты голас[d]
Сайт oksanakraski.ru

Акса́на Кавале́ўская (нарадзілася 6 траўня 1983 году ў Сьмілавічах) — беларуская сьпявачка, салістка і аўтарка песень гурту «Краски».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аксана Кавалеўская нарадзілася 6 траўня 1983 году ў Сьмілавічах у сям'і пэдагогаў[1]. Зь дзяцінства ўдзельнічала ў конкурсах самадзейнасьці, закончыла музычную школу, пераможца раённых і абластных музычных конкурсаў, прадстаўляла Менскую вобласьць на конкурсе «Славянскі базар у Віцебску». Пасьля заканчэньня 11 клясаў была запрошаная ў гурт «Лето». 1 студзеня 2001 году заснавала гурт «Краски». У кастрычніку 2001 году пачала тур з блізу 200 канцэртаў па ўсёй Беларусі. Выпусьціўшы 5 альбомаў, у 2006 годзе Аксана сыходзіць з гурту. Ад 2007 да 2010 году займалася сольнай кар’ерай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Биография (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]