Акулы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Акулы
Tiburón.jpg
Шэрая рыфавая акула
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Храстковыя рыбы
Надатрад Акулы
Бінамінальная намэнклятура
Selachimorpha

Аку́лы (па-лацінску: Selachimorpha) — надатрад храстковых рыбаў, які ўключае восем атрадаў, дваццаць сямействаў і каля 350 відаў. Акулы маюць ад 5 да 7 жаберных шчылінаў па баках галавы й грудныя плаўнікі, якія ня зьлітыя з галавой. Сучасныя акулы ставяцца да асобнага падатраду, у той час як скаты зьяўляюцца іхнымі блізкімі сваякамі. У адпаведнасьці з шырокім вызначэньнем акулаў, самыя раньнія зь іх існуюць больш за 420 мільёнаў гадоў[1].

Яны значна вар’іруюцца паводле памераў, ад маленькага Etmopterus perryi, глыбокаводнага віду, які мае даўжыню ўсяго толькі ў 17 сантымэтраў, да кітовай акулы, найбуйнейшай рыбы ў сьвеце, чые памеры дасягаюць каля 12 мэтраў. Прадстаўнікі надатраду шырока распаўсюджаныя ва ўсіх марах і акіянах. Як правіла акулы не жывуць у прэснай вадзе, хоць ёсьць некалькі вядомых выключэньняў, як то акула-бык і рачныя акулы, якія здольныя да жыцьця як ў марской, гэтак і ў прэснай вадзе[2]. Большасьць відаў адносіцца да гэтак званых сапраўдных драпежнікаў, асобныя віды (у прыватнасьці, кітовая й гіганцкая акулы) харчуюцца плянктонам.

Многія папуляцыі акул знаходзяцца пад пагрозай выміраньня ў выніку дзейнасьці чалавека.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Martin, R. Aidan. "Geologic Time". ReefQuest.
  2. ^ Allen, Thomas B. (1999). The Shark Almanac. New York: The Lyons Press. ISBN 1-55821-582-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Акулысховішча мультымэдыйных матэрыялаў