Акушэрскія абцугі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выцягваньне плода з дапамогай акушэрскіх абцугоў Ўільяма Смелі

Акушэрскія шчыпцы — мэдычная прылада у выглядзе адмысловых абцугоў для выманьня галоўкі плоду падчас родаў у чалавека.

У цяперашні час гэтую прыладу ўжываюць даволі рэдка ў сувязі зь вялікай колькасьцю ускладненьняў, якія ўзьнікаюць з прычыны яго выкарыстаньня. Паказаньнем да прымяненьня зьяўляюцца сытуацыі, калі натуральных выганяльных сілаў парадзіхі недастатоква, каб выштурхнуць вонкі плод, а галоўка плода знаходзіцца ў тазу, прычым гэтае прамаруджваньне пагражае небясьпекай маці або дзіцяці. У мінулым адсутнасьць падобнага інструмэнта ў акушэрскім наборы каштавала жыцьця тысячам немаўлятаў і маці.

Вынаходзтва шчыпцоў адносяць да 1723 г., калі генцкі хірург Пальфін (Palfyn) прадставіў Францускай акадэміі інструмэнт, які складаўся з двух прамых, не перакрыжавальных «лыжак», якія злучаліся пасродкам ланцужкоў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]