Акцыз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Акцыз (ад лац. accidere - абрэзваць) - від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажываньня, а таксама паслугі. Уключаецца ў цану тавараў або цану на паслугі.

Акцызы вядомыя з старажытнасьці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары зь неэлястычным попытам (напрыклад, соль). У 20 стагодзьдзі акцызамі пачалі абкладацца толькі тавары, шкодныя здароўю (алькаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталіся рэгулюючым падаткам.

Арганізацыі і прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца тавары, як сьпірт, сьпіртазьмяшчаючая прадукцыя (акрамя лекаў), алькагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бэнзін, аўтамабілі і іншыя.

Плацельшчыкі акцызаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасьцю падакцызнае прадукцыі або ўвозьнікамі яе на тэрыторыю краіны. Пасьля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару і такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а яго носьбітам.