Алатыр (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Алатыр
Рака Алатыр ў Ардатаўскім раёне Мардовіі
Рака Алатыр ў Ардатаўскім раёне Мардовіі
Агульныя зьвесткі
Выток Прыволскае ўзвышша
Вусьце р. Сура
Вышыня вусьця 79 м
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Чувашыя, Мардовія і Ніжагародзкая вобласьць
Даўжыня 269 км
Сярэднегадавы сьцёк 46,2 м³/с
Плошча басэйну 11200 км²
Месцазнаходжаньне
Алатыр на мапе

Алатыр (па-расейску: Алатырь, па-чуваску: Улатăр, па-эрзянску: Ратор) — рака ў Расеі, працякае ў Ніжагародзкай вобласьці, Мардовіі і Чувашыі. Вусьце знаходзіцца за 277 км ад вусьця па левым беразе Суры. Даўжыня 296 км, плошча басэйна 11 тыс. км². Выток прыкладна за 10 км на захад ад гораду Первамайска. У вярхоўях утварае мяжу паміж Ніжагародзкай вобласьцю і Мардовіяй, затым цячэ па тэрыторыях Первамайскага, Лукаянаўскага і Пачынкаўскага раёнаў Ніжагародзкай вобласьці, Ічалкаўскага і Ардатаўскага раёнаў Мардовіі, ніжняе цячэньне знаходзіцца ў Алатырскім раёне Чувашыі. Упадае ў Суру на паўночных ускраінах гораду Алатыр.

Рака працякае па паўночнай частцы Прыволжскага ўзвышша, па лясістай мясцовасьці. Прытокі: Інсар.