Алег Гарошка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алег Гарошка
Oleg Goroshko 2012-02-06 (1).JPG
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок правы
Дата нараджэньня 19 лістапада 1989 (25 гадоў)
Месца нараджэньня Горадня, БССР
Клюб Дынама Менск
Выступаў за Дынама-Шыньнік
Нёман
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Алег Гарошка (нар. 19 лістапада 1989, Горадня, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца менскага клюбу «Дынама», які гуляе ў КХЛ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Гарошка пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Дынама-Шыньніка», выступаючы да гэтага за фарм-клюб «Гомеля». У сваім дэбютным сэзоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасьля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гарадзенскага «Нёмана». У складзе роднага клюбу Гарошка выступаў на працягу двух сэзонаў, стаўшы ў сэзоне 2010—2011 гадоў срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі.

20 ліпеня 2011 году Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтары месяца зь менскім «Дынама»[2]. 5 верасьня кіраўніцтва менскага клюбу прыняло рашэньне падоўжыць пагадненьне з Гарошка на адзін сэзон[3]. 12 верасьня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Алег дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартака».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2011 году, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алег Гарошкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў