Алег Папоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Папоў.
Алег Папоў
Олег Попов
Выступ Алега Папова ў Вормсе (Нямеччына) 28 сакавіка 2009 году
Імя пры нараджэньні Алег Канстанцінавіч Папоў
Род дзейнасьці клоўн
Дата нараджэньня 31 ліпеня 1930(1930-07-31) (93 гады)
Месца нараджэньня в. Вырубава, Кунцаўскі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР, СССР
Дата сьмерці 2 лістапада 2016(2016-11-02)
Месца сьмерці Растоў-на-Доне, Расея
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг СССР СССРСьцяг Нямеччыны Нямеччына
Месца вучобы
Занятак клоўн, цыркавы артыст, мім, актор, рэжысэр, сцэнарыст
Навуковая сфэра клоўн[d]
Жанры клоўн[d] і клаўнада[d]
Узнагароды
ордэн Сяброўства ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
народны артыст СССР народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі
Сайт oleg-popov.com

Алег Канстанцінавіч Папоў (па-расейску: Олег Константинович Попов, 31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласьць, РСФСР — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне, Расея) — савецкі і расейскі артыст цырку (клоўн), актор. Народны артыст СССР (1969).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёну Маскоўскай вобласьці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадзкое паселішча Адзінцова Адзінцоўскага раёну Маскоўскай вобласьці). Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».

У 1943 годзе Алег паступае вучнем сьлесара на паліграфічны камбінат «Праўда».

У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпэтыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спэцыяльнасьці эксцэнтрык на дроце.

Пачаў сваю кар’еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысэр-пэдагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасьці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацьвердзіўся ў гэтым амплюа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўваў такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангляваньне, парадыраваньне цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займалі антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрызаў Алега Папова — «Повар», «Сьвісток», «Прамень».

Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасьці рэжысэра цыркавых спэктакляў.

З 1991 году жыў і працаваў ў нямецкім Эгляфштайне (пад Нюрнбэргам) пад сцэнічным псэўданімам Шчаслівы Ганс.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]