Алег Цягнібок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Цягнібок
Лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода»
14 лютага 2004 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Папярэднік: Яраслаў Андрушкіў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лістапада 1968 (55 гадоў)
Львоў, Украіна
Партыя: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Бацька: Яраслаў Васілевіч Цягнібок[d]
Маці: Bohdanna Tsehelska[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Алег Яраслававіч Цягнібок (па-ўкраінску: Олег Ярославович Тягнибок; нарадзіўся 7 лістапада 1968 году ў Львове) — украінскі палітычны дзеяч, лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Народны дэпутат Украіны трэцяга і чацьвертага скліканьня. Пазыцыянуе сябе як украінскі нацыяналіст. З 2006 году — дэпутат львоўскай абласной рады Ўкраіны. Кандыдат на пост мэра Кіева на датэрміновых выбарах 2008 году. Ён атрымаў 1,37% (восьмы зь сямідзесяці кандыдатаў). Кандыдат на датэрміновых выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі на выбарах 2010 году.

Нарадзіўся 7 лістапада 1968 году ў Львове, унук Арцёма Цэгэльскага, грэка-каталіцкага сьвятара. У 1993 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут па спэцыяльнасьці лекар—хірург.

У ліпені 2004 году Алег Цягнібок быў выключаны з фракцыі «Наша Ўкраіна» за выказваньні, якія былі ўспрынятыя як антысэміцкія ды ксэнафобскія.[1]

На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, не патрапіла да новага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. А напярэдадні пазачарговых выбараў у парлямэнт 2007 году быў абвінавачаны Юліяй Цімашэнка ды «Газэтай па-ўкраінску ў сувязях з Карчынскім і Казаком ды ў тым, што УА «Свабода» — праект рэгіяналаў.[2] Пасьля буйное перамогі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» на мясцовых выбарах у Тарнопальскай вобласьці ён абвясьціў аб тым, што мае намер браць удзел у выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 году.[3] Вылучаны на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на ХХІ зьезьдзе Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» 22 кастрычніка 2009 году.[4] Зарэгістраваны Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны 30 кастрычніка 2009 году.[5] Атрымаў 1,43% галасоў выбарцаў (восьмае месца). На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2010 году ізноў быў абраны яе дэпутатам. На парлямэнцкіх выбарах 2012 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, атрымала 10,44% галасоў (пятае месца) і сфармавала першую нацыяналістычную фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Паводле сьпісу ад партыі прайшло 15 чалавек, яшчэ 12 сталі дэпутатамі па мажарытарных (аднамандатных) акругах. Алег Цягнібок ўзначальвае парлямэнцкую фракцыю партыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Эўрамайдану. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014 году ў якасьці кандыдата.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае дзьвюх дачок ды сына.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Цягнібоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Яраслаў Андрушкіў
Старшыня Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода»
14 лютага 2004 — сёньня
Наступнік