Александрыя (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Александрыя
Поўная назва ФК Олександрія
Заснаваны 1948
Горад Александрыя, Украіна
Стадыён Ніка
Умяшчальнасьць: 7000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fco.com.ua (укр.)

«Александрыя» (па-ўкраінску: Олександрія) — украінскі футбольны клюб з гораду Александрыі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны пасьля Другой сусьветнай вайны і меў назву «Шахтар», якая прадстаўляла мясцовае вугальнае прадпрыемства на нацыянальным узроўні ў першынстве калектываў фізычнае культуры. Пачатак быў няўдалым, бо ў першым сэзоне шахтары трывалі 7 паразаў у 7 матчах, заняўшы выніковае восьмае месца, а праз год зноўку каманда скончыла сэзон на восьмым месцы, але ўжо сярод дзесяці камандаў. У выніку клюб правёў наступныя тры сэзоны ў другой групе чэмпіянату калектываў фізычнае культуры. Александрыйцы аднавілі свае выступы ў аматарскім чэмпіянаце СССР з 1956 году.

У 1960 і 1961 гадох, як рэгіянальны чэмпіён, «Шахтар» двойчы беспасьпяхова згуляў супраць кіраваградзкай «Зоркі» ў пераходных матчах за права гуляць у клясе Б. На пачатку сэзону 1962 году клюб быў далучаны да розыгрышу чэмпіянату СССР клясы Б. Свой першы матч клюб згуляў у розыгрышу Кубку СССР 9 траўня 1962 году ў Александрыі супраць ровенскага «Калгасьніка». «Шахтар» здабыў перамогу ў тым матчы зь лікам 4:3. На наступным этапе 1/128 фіналу 21 траўня ў Запарожжы александрыйскі клюб трываў паразу ад мясцовага «Мэталюргу» зь лікам 1:2. Усяго «Шахтар» 5 разоў удзельнічаў у розыгрышу Кубка СССР. Першыя тры сэзоне ў чэмпіянаце СССР клюб змагаўся за захаваньне месца ў дывізіёне, а пазьней александрыйцы сталі моцным клюбам сярэдзіны табліцы. Апошні матч ў розыгрышах Кубка СССР шахтары правялі 27 красавіка 1966 году ў Александрыі супраць «Крыўбасу», дзе гаспадары саступілі зь лікам 0:2. Самая пасьпяховая камандай клюбу была каманда 1968 году, калі ў фінальным турніры за права гуляць у другой групе клясы А «Шахтар» заняў восьмае месца. У клясе Б каманда гуляла 9 сэзонаў.

Пасьля чарговай рэарганізацыі чэмпіянату СССР «Шахтар» страціў статус каманды майстроў і на працягу 18 гадоў выступаў ў савецкіх спаборніцтвах сярод фізкультурных камандаў. Чатыры разы на гэтым турніры «Шахтар» быў другім, у 1973, 1974, 1975 і 1989 гадох, і адзін раз трэцім у 1972 годзе ў сваёй зоне. Да таго ж клюб аднойчы прабіўся у фінал аматарскага кубка УССР 1974 году, дзе саступіў трафэй львоўскаму «Сокалу», 0:0 і 0:1.

У 1991 годзе клюб з новай назвай «Паліграфтэхніка» дэбютаваў у спаборніцтвах незалеэнай Украіны, распачаўшы з трэцяга дывізіну, дзе адразу стаў пераможцам сваёй зоны, а на фінальным турніры, які прайшоў у Марыюпалі, стала бронзавым прызэрам лігі, што дало клюбу права выступаць у Першай лізе нацыянальнага чэмпіянату Ўкраіны. Свой першы матч у новай лізе каманда правяла 14 сакавіка 1992 году ў Александрыі супраць чаркаскага «Дняпра». Гульня скончылася перамогай александрыйцаў зь лікам 3:1. У час незалежнасьці александрыйцы былі дастаткова пасьпяховымі ў першай лізе за выняткам сэзонаў 1996—1997 і 1997—1998 гадоў, бо клюб не апускаўся ніжэй за восьмае месца ў турнірнай табліцы. У сэзоне 2000—2001 гадоў клюб заняў трэцяе месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Ўкраіны. «Паліграфтэхніка» два сэзоны запар здолела захаваць прапіску ў найвышэйшай лізе, двойчы займаючы 13-е месца. Па выніках сэзону 2001—2002 гадоў у Кіеве давялося згуляць пераходны матч супраць жытомірскага «Палесься», у якім александрыйцы былі мацнейшыя за суперніка зь лікам 1:0. Аднак, празь фінансавыя цяжкасьці у 2003 годзе клюб быў вымушана прыпыніць свае выступы ў элітным дывізіёне. Ужо з новым назовам «Александрыя» ў сэзоне 2004—2005 гадоў пачала свой новы ўздым.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Віктар Доўгі 2004
4 Сьцяг Украіны Аб Антон Краўчанка 1991
5 Сьцяг Украіны Аб Раман Саўчанка (ар. Шахтар) 2004
6 Сьцяг Украіны ПА Кірыл Кавалец (капітан) 1993
8 Сьцяг Украіны ПА Кірыл Сігееў (ар. Шахтар) 2004
9 Сьцяг Украіны ПА Уладзіслаў Калітвінцаў 1993
10 Сьцяг Украіны Нап Андрэй Кулакоў 1999
11 Сьцяг Украіны Нап Арцём Шулянскі 2001
14 Сьцяг Украіны ПА Арцём Кулакоўскі (ар. Ворскла) 2002
16 Сьцяг Украіны ПА Багдан Білашэўскі 2000
18 Сьцяг Украіны Аб Сяргей Логінаў 1990
19 Сьцяг Украіны ПА Радзівон Плакса 2002
20 Сьцяг Украіны ПА Данііл Вашчанка 2005
21 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Бяляеў 1999
22 Сьцяг Украіны Аб Даніл Скарко 2002
23 Сьцяг Бразыліі Нап Жэавані Рэйс 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Мартынюк 2001
25 Сьцяг Украіны ПА Іван Калюжны 1998
26 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Кампуш 1996
30 Сьцяг Украіны Аб Юры Капына 1996
33 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Алвіна 2003
38 Сьцяг Эквадора ПА Мэдысан Хуліё 1997
44 Сьцяг Украіны Бр Сяргей Ермакоў 2002
55 Сьцяг Украіны ПА Яўген Сьмірны 1998
70 Сьцяг Украіны ПА Дзяніс Кастышын 1997
71 Сьцяг Украіны ПА Дзяніс Шостак 2003
73 Сьцяг Украіны Нап Багдан Кабзар 2002
77 Сьцяг Украіны Бр Мікіта Шаўчэнка 1993
88 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Пагарылы 2003
91 Сьцяг Украіны ПА Мікола Міхайленка (ар. Дынама К.) 2001
99 Сьцяг Бразыліі Нап Дэ (ар. Марыегамн) 1998

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]