Алелькавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алелькавічы
лац. Alelkavičy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Алелька Ўладзімеравіч
Апошні з роду: Соф’я Слуцкая
Адгалінаваньне роду: Гедзімінавічы

Алелькавічы, Алелькі, Слуцкія — княскі род гербу Пагоня, галіна Гедзімінавічаў.

Алелькавічы некалькі разоў прэтэндавалі на сталец Вялікага Княства Літоўскага[1], падтрымлівалі Канстантынопальскую праваслаўную царкву[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, князя кіеўскага, які па скасаваньні ў 1390-я гады вялікім князем Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства.

Па сьмерці Ўладзімера Альгердавіча Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Ўладзімеравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як законныя прэтэндэнты на вялікакняскі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазыцыя ў Вялікім Княстве. Алелька, апроч Слуцку, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 годзе атрымаў Кіеўскае княства (вотчыну свайго бацькі), якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіеў (яму было нададзенае Пінскае княства).

Міхал Алелькавіч і яго нашчадкі, князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і чальцоў Паноў-Рады да 1569 году. Пазьней, да згасаньня роду ў 1592 годзе, Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў. Неаднаразова рабілі наданьні цэрквам Слуцку й Кіева-Пячэрскай лаўры[1]. Апошняе пакаленьне Алелькавічаў (Ян Сямён, Аляксандар і Юры) прыняла каталіцтва[3].

Згасаньне роду, імаверна, адбылося з прычыны спадчыннай хваробы[4].

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алелькавічы: Юры ІІІ (1559—1586), Аляксандар (? — 1591), Алелька (1411—1454), Ян Сямён (? — 1592)

Уладзімер

  1. Алелька (? — 1455)
    1. Міхал (каля 1425[2] — 1481)
      1. Сямён II (каля 1460[2] — 1505)
        1. Юры I (1492—1542)
          1. Юры II (1531—1578)
            1. Юры III (1559—1586)
              1. Соф’я (1585—1617)
            2. Аляксандар (? — 1591)
            3. Ян Сямён (? — 1592)[1]
          2. Сямён III (? — 1560)
    2. Сямён I (1420[2]—1470)
      1. Васіль (каля 1425[2] — 1495)
      2. Соф’я
      3. Аляксандра
  2. Іван Бельскі
  3. Андрэй
    1. Глеб
    2. Еўдакія

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Пазднякоў В. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 218.
  2. ^ а б в г д Казлоўскі П. Алелькавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 101.
  3. ^ Насевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Мінск, 1993.
  4. ^ Скеп’ян Н. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // Культура. № 47 (813), 24 лістапада 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]