Алесь Зайка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Зайка
Род дзейнасьці краязнаўства, мовазнаўства
Дата нараджэньня 12 жніўня 1948
Месца нараджэньня Запольле, Івацэвіцкі раён
Дата сьмерці 26 чэрвеня 2018
Месца сьмерці Запольле, Івацэвіцкі раён
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, краязнаўства
Узнагароды

Алесь Зайка, Аляксандар Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Запольле26 чэрвеня 2018[1], Запольле Івацэвіцкага раёну) — беларускі краязнавец.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1971). Пасьля службы ў войску вярнуўся ў Запольле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазьней загадваў школьным этнаграфічным музэем.

Усё жыцьцё зьбіраў фальклёр, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленьні Алеся Зайкі ўключалі дыялектал1гію, фразэалёгію, парэміялёгію, мікратапаніміку, фальклярыстыку і гісторыю паселішч.[1]

Укладальнік выданьняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Рыхтуецца да выданьня яшчэ некалькі яго кніг.[1]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляўрэат Мядовай прэміі (2011) за кнігу прозы «Дым з коміна».[1]
  • Ляўрэат прэміі імя Тадэвуша Касьцюшкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Не стала Алеся Зайкі — racyja.com, 27.06.2018

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]