Алесь Камароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Камароўскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Адамавіч Камароўскі
Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 (77 гадоў)
Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён, Баранавіцкая вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1961 — па сёньняшні час
Кірунак вершы, паэмы, аповесьці
Мова беларуская
Дэбют 1961, «Раніца»
Значныя творы «Бусел», «Пенальці», «Заварожаны мяч»
Творы на сайце Knihi.com

Але́сь Камаро́ўскі (нар. 1 сакавіка 1947, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі пісьменьнік, паэт, адзін зь першых беларускамоўных спартовых камэнтатараў[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Мікалаеўшчынскай сярэдняй школе. Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узводу (1970—1971). Быў загадчыкам аддзелу Менскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971—1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музэю Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзелу ў Рэспубліканскім праўленьні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на беларускім тэлебачаньні (1979—1990). Зь 1990 г. — загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў вершамі ў 1961 годзе (газэта «Раніца»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесьцяў «Ахілесава пята», «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989), «Пенальці» (2000) («Ураджай»), «Моц духу» (2014) («Маладосьць»), «Прывід мінулага» (2015) («Полымя»), «Радаслоўны лісток» (2015) («Полымя»), «Сны каштанавых алей» (2017) («Маладосьць»), «Удар залатой буцы» (2018) («Полымя»).

У 2019 годзе плянуе выдаць кнігу «Смаку не абабрацца», якая стане ягонай першай кулінарнай аповесьцю і будзе складацца з успамінаў пра стравы і рэцэпты зь яго малой радзімы — Мікалаеўшчыны[2].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]