Альбінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хлопчык альбінос у Танзаніі

Альбіні́зм (ад лац. albus — белы) — прыроджаная адсутнасьць пігмэнта скуры, валасоў, радужнай і пігмэнтнай абалонак вока. У вышэйшых расьлінаў выяўляецца ў адсутнасьці зялёнай афарбоўкі ўсёй расьліны або яе частак. Арганізмы з прыкметамі альбінізму завуцца альбіносамі. Альбінізм замацоўваецца ў спадчыну рэцэсыўным генам, які блякуе ў гомазыготным стане сынтэз пігмэнтаў (мэланіну, хлярафілу). У чалавека і жывёл частата ўзьнікненьня альбінізму — 1:20 000-40 000. Альбінізм трапляецца зрэдку сярод дзікіх жывёл, часьцей сярод свойскіх і паддосьледных (трусы, лябараторныя пацукі, мышы). Пашыраная форма альбінізму ў расьлінаў — стракаталістасьць[1].

Адрозьніваюць поўны і частковы альбінізм.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Альбінізм // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С.273

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбінізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў