Альгамбра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Патыё-дэ-лос-Арайанес
Plan of the Palacio Arabe

Альгамбра (па-гішпанску: Alhambra, ад па-арабску: قصر الحمراء Каср аль-Хамра — «чырвоны замак») — архітэктурна-паркавы ансамбаль, разьмешчаны на пагорыстай тэрасе ва ўсходняй частцы горада Гранада ў паўднёвай Гішпаніі. Асноўнае разьвіцьцё атрымаў у часы праўленьня мусульманскай дынастыі Насрыдаў (1230—1492), пры якіх Гранада стала сталіцай мусульманскіх уладаньняў на Ібэрыйскай паўвысьпе (Гранадзкі эмірат), а Альгамбра іх урадавай рэзыдэнцыяй (палацы адносяцца пераважна да 14 стагодзьдзя). У склад шырокага комплексу, зьняволенага ў прыгонныя сьцены з вежамі, уваходзілі таксама мячэці, жылыя дамы, лазьні, сады, склады, могілках. У цяперашні час зьяўляецца музэем ісламскай архітэктуры.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Альгамбрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў