Альгімонт Гальшанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альгімонт Гальшанскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1350
Памёр 1393(1393)
Род Гальшанскія
Дзеці Іван
Дзейнасьць арыстакрат

Альгімонт Гальшанскі (першая палова XIV ст. — паміж жніўнем і кастрычнікам 1393) — літоўскі князь, пачынальнік роду Гальшанскіх.

Паводле крыжацкага помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах», цэнтар уладаньняў Альгімонта быў у Гальшанах[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Альгімонт

Імя Альгімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2]. Зь іншага боку, імя Альгімонт зьмяшчае той жа фармант (-альг-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]).

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -альг- паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца' і германскага helig 'сьвяты', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць» і цалкам адпавядае германскаму імю Alhmund (Alhmunt)[5].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Angemunt (1383 год)[6], in Ongemundes hoff Galschan (паміж 1384—1401 гадамі)[7], Olgemont (1385 год)[8], ducis Olgimundi (1387—1394 гады)[9], Овгимонт (1389 год)[10], княз Олгимонтъ (1389—1402 гады)[11]; Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс[12] і Сафійскі першы летапіс[13]).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1383 годзе Альгімонт браў удзел у перамовах вялікага князя Ягайлы з пасламі вялікага магістра, у канцы 1384 году зь іншымі пасламі ён паехаў у Кракаў, дзе 18 студзеня 1385 году прасіў для вялікага князя літоўскага рукі каралевы польскай Ядвігі. Напэўна, у пачатку 1389 года, Альгімонт з Братошам паехаў у Ноўгарад, каб весьці з наўгародцамі перамовы пра прыняцьце на прыгарады князя Лугвена Альгердавіча — брата Ягайлы[14].

У канцы 1380-х — пачатку 1390-х гадоў князь Альгімонт быў сярод выдаўцоў паручных граматаў за баярына Братошу (1387—1394) і князя Жадзівіда (жнівень — кастрычнік 1393 году)[14].

Памёр не пазьней за кастрычнік 1393 году, калі яго сын князь Іван атрымаў кіеўскае намесьніцтва ад вялікага князя Вітаўта[15].

Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. называюць Альгімонта намесьнікам Кіеўскім у часы Гедзіміна, але цяпер сам факт захопу Кіева за Гедзімінам лічыцца сумнеўным. У тых жа летапісах Альгімонта часта называюць сынам Міндоўга, а таго сынам легендарнага ГольшыЯўрэінаўскім летапісе Альгімонт называецца сынам самога Гольшы)[16].

У Кіеўска-Пячэрскім памяньніку (канец XV — пачатак XVI ст.) зьмяшчаецца запіс «Княз Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия». Аднак гэты ўпамін, запісаны прыкладна праз стагодзьдзе па імавернай сьмерці Альгімонта, нельга лічыць надзейным[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok: 2018. P. 450.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Russisch Liwländische Chronographie von der Mitte des IX Jarhd. bis 1410. — St. Petersburg, 1862. S. 167.
  7. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 707.
  8. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski / A. Bielowski. T. 2. — Lwów, 1872. P. 909.
  9. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. ^ Срезневский И. И. Древние памятники русского письма и языка. (X—XIV веков). — СПб., 1882. С. 159.
  11. ^ Поручная грамота за Ивана Жедивида (между 1389 и 1402), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  12. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 96.
  13. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 243.
  14. ^ а б Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok: 2018. P. 452.
  15. ^ Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok: 2018. P. 452.
  16. ^ Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. С. 90—91.
  17. ^ Насевіч В. Гальшанскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 491—493.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]