Альзініца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Альзініца
Агульныя зьвесткі
Выток возера Жабінак
Вусьце Вушача
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 29 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 270 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

Альзіні́ца, у верхняй плыні Баярская — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушачы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 270 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Выцякае з возера Жабінку, цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша праз азёры Селішча (ад вытоку да возера называецца рака Баярская) і Матырына. Упадае ў Вушачу за 6 км на поўнач ад мястэчка Ўшачаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 36.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1