Альфрэд Гічкок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альфрэд Гічкок
Alfred Hitchcock
Імя пры нараджэньні Альфрэд Джозэф Гічкок
Дата нараджэньня 13 жніўня 1899
Месца нараджэньня Лёндан, Ангельшчына
Дата сьмерці 29 красавіка 1980 (80 гадоў)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, ЗША
Прычына сьмерці ныркавая недастатковасьць[d]
Грамадзянства Вялікабрытанія, ЗША
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар
Гады дзейнасьці 19211976
Псэўданімы Hitchcock
Жанры трылер, suspense film[d] і фільм жахаў[d]
Бацька William Hitchcock[d]
Дзеці Pat Hitchcock[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000033
Сайт hitchcock.tv

А́льфрэд Гічкок (па-ангельску: Alfred Hitchcock; 13 жніўня 1899, Лёндан — 29 красавіка 1980, Лос-Анджэлес) — ангельскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ў ЗША. Гічкок — кінарэжысэр, цесна зьвязаны з жанрам «трылер» (па-ангельску: thrill — «трапятаньне») і з паняцьцем «саспэнс» (па-ангельску: suspense — «нявызначанасьць»). Гічкок умеў па-майстроўску ствараць у сваіх фільмах атмасфэру трывожнай нявызначанасьці, напружанага чаканьня, прадчуваньня чагосьці жудаснага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 жніўня 1899 году ў Лёндане. Скончыў інжынэрную вучэльню, потым вывучаў мастацтва ў Лёнданскім унівэрсытэце. Рэжысэрскі дэбют Гічкока адбыўся ў 1925 у Ангельшчыне. Да ад’езду ў Галівуд (1939) паставіў у Ангельшчыне 23 карціны. У 1979 Гічкок быў ганараваны прэміі Амэрыканскага кінаінстытута «За выбітны ўнёсак у кінамастацтва». Памёр Гічкок у Лос-Анджэлесе 29 красавіка 1980.

Уклад у кінэматограф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Гічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Ангельшчыне, а з 1939 году ў ЗША. Упершыню на творчасьць Гічкока зьвярнулі сур’ёзную ўвагу крытыкі францускай «новай хвалі». Франсуа Труфо быў першым, хто заўважыў аўтарскі погляд за абалонкай забаўляльнага кіно. Вынік жыцьця Гічкока — 55 паўнамэтражных кінафільмаў, шматлікія зь якіх сталі клясыкай сусьветнага кінэматографа. Акрамя таго, Альфрэд Гічкок зьняў яшчэ і 21 тэлефільм для сэрыі «Альфрэд Гічкок прадстаўляе» і два дакумэнтальных фільма (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінапрацы засталіся незавершанымі. Альфрэд Гічкок дагэтуль зьяўляецца адным з самых паважаных і папулярных кінарэжысэраў.

Гічкок вядомы таксама сваімі камэа. Ён любіў зьяўляцца ў эпізодах у сваіх фільмах: то ў выглядзе выпадковага мінака, то ў выглядзе вулічнага разявакі. Ён зьяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позьніх фільмах. І ў цэлым, Гічкок, асабліва ў позьнія гады, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасфэру, атачаў сябе арэолам таямнічасьці.

Рэжысэрскі почырк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмы Гічкока заснаваныя на страху і саспэнсе. Яго героі — людзі, трапіўшыя ў пастку акалічнасьцяў. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.

Сярод упадабаных кінэматаграфічных прыёмаў Гічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжаньня пэрсанажа, гэта значыць здымку камэрай з такога аспэкта, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма пэрсанажа. Гічкоку таксама прыпісваецца вынаходзтва вельмі хуткага і дробавага мантажа, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псыха». Цяпер гэтую манэру мантажу часта завуць «эмцівішным мантажам», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысэры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.

Была заўважаная і фірмовая прыхільнасьць Гічкока здымаць у галоўных ролях «зімных» бляндынак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанэт Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс фільмаў Альфрэда Гічкока

«Брытанскі пэрыяд». Раньнія працы да 1925 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Вытворчасьць Рэлізы Дадатковая інфармацыя
1920 Кліч юнацкасьці / The Call of Youth студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Hugh Ford)

1920 Вялікі дзень / The Great Day студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Hugh Ford)

1921 Зьяўленьні / Appearances студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1921 Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1921 Небясьпечныя зманы / Dangerous Lies студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Paul Powell)

1921 Таямнічая дарога / The Mystery Road студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Paul Powell)

1921 Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1922 "Заўсёды распавядай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Сурэжысэр (рэжысэр Hugh Croise).

Фільм незавершаны.

1922 Бумэранг каханьня/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр John S. Robertson)

1922 Чалавек з радзімы / The Man From Home студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр George Fitzmaurice)

1922 Гішпанскі камень / Spanish Jade студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр John S. Robertson)

1922 Скажыце сваім дзецям / Tell Your Children студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр Donald Crisp)

1922 Тры жывых прывіда / Three Live Ghosts Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Дызайнэр інтэртытраў

(рэжысэр George Fitzmaurice)

1922 Нумар 13 / Number 13 Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky Прадусар, рэжысэр (фільм застаўся няскончаны)
1923 Белы цень / The White Shadow Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мантажор, мастак-пастаноўшчык.

(рэжысэр Graham Cutts)

1923 Жанчына — жанчыне / Woman to Woman Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1924 Гарачая прыгода / The Passionate Adventure Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Gainsborough Pictures Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1925 Гнюс / The Blackajard Студыя UFA, Бэрлін, Нямеччына Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

1925 Грэхападзеньне ханжы / The Prude’s Fall Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык

(рэжысэр Graham Cutts)

«Брытанскі пэрыяд». Нямыя фільмы (1925—1929)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Брытанскі пэрыяд». Гукавыя фільмы. (1929—1939)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Назва па-ангельску
1929 Шантаж Blackmail
1930 Кліч Элстры Elstree Calling
1930 Юнона і паўлін Juno and the Paycock
1930 Забойства! Murder!
1930 Мэры Mary
1931 Несумленная гульня The Skin Game
1932 Багатыя і дзіўныя Rich and Strange
1932 Нумар сямнаццаць Number Seventeen
1933 Венскія вальсы Waltzes from Vienna
1934 Чалавек, які занадта шмат ведаў Man Who Knew Too Much
1935 39 прыступак The 39 Steps
1936 Сакрэтны агент Secret Agent
1936 Сабатаж Sabotage
1937 Малады і нявінны Young and Innocent
1938 Лэдзі зьнікае The Lady Vanishes
1939 Карчма «Ямайка» Jamaica Inn

«Першы галівудзкі пэрыяд» (1940—1947)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Дадатковая інфармацыя
1940 Рэбэка / Rebecca
1940 Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent
1941 Містэр і місіс Сьміт / Mr. & Mrs. Smith
1941 Падазрон / Suspicion
1942 Дывэрсант / Saboteur
1943 Цень сумневу / Shadow of a Doubt
1944 Выратавальная шлюпка / Lifeboat
1944 Шчасьлівага шляху / Bon Voyage (кароткамэтражны фільм)
1944 Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache (кароткамэтражны фільм)
1945 Зачараваны / Spellbound
1946 Благая слава / Notorious
1947 Справа Парадайна / The Paradine Case

«Другі галівудзкі пэрыяд» (1948—1957)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Назва па-ангельску
1948 Вяроўка Rope
1949 Пад знакам казярога Under Capricorn
1950 Страх сцэны Stage Fright
1951 Незнаёмцы ў цягніку Strangers on a Train
1952 Я вызнаюся I Confess
1954 У выпадку забойства набірайце «М» Dial M for Murder
1954 Акно ў двор Rear Window
1955 Злавіць злодзея To Catch a Thief
1955 Непрыемнасьці з Гары The Trouble with Harry
1956 Чалавек, які занадта шмат ведаў The Man Who Knew Too Much
1957 Ня той чалавек The Wrong Man

«Гічкокаўскія бэстсэлеры» (1958—1964)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Назва па-ангельску
1958 Галавакружэньне Vertigo
1959 Да поўначы праз паўночна-захад North by Northwest
1960 Псыха Psycho
1963 Птушкі The Birds
1964 Марні Marnie

«Позьні пэрыяд» (1966—1976)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Назва па-ангельску
1966 Разарваная заслона Torn Curtain
1969 Тапаз Topaz
1972 Ашалеласьць Frenzy
1976 Сямейная змова Family Plot

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Я цьвёрда перакананы, што атмасфэру страху ў фільме трэба ствараць выключна кінэматаграфічнымі мэтадамі».
  • «Каб зрабіць вялікі фільм, неабходныя тры рэчы — сцэнар, сцэнар і яшчэ раз сцэнар».
  • «У мастацкім кіно рэжысэр зьяўляецца богам, у дакумэнтальным — Бог зьяўляецца рэжысэрам».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]