Альфрэд Нобэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альфрэд Нобэль
Alfred Bernhard Nobel
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1833
Месца нараджэньня Стакгольм
Дата сьмерці 10 сьнежня 1896
Месца сьмерці Сан-Рэма, Італія
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d]
Месца пахаваньня
Занятак хімік, прамысловец, філянтроп, фатограф, weapons manufacturer, інжынэр
Навуковая сфэра хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту
Бацька Эмануэль Нобэль[d][4]
Маці Каралін Андрыета Альсель[d][4]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Альфрэ́д Бэ́рнгард Но́бэль (па-швэдзку: Alfred Bernhard Nobel Аўдыё Sv-Alfred Nobel.ogg ) (21 кастрычніка 1833, Стакгольм — 10 сьнежня 1896, Сан-Рэма (Італія)) — швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі. За ўвесь час свайго жыцьця Альфрэд Нобэль атрымаў 355 патэнтаў за свае вынаходніцтвы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфрэд Нобэль быў трэцім сынам Эмануэля Нобэля (1801—1872). У раньнім дзяцінстве пераехаў зь сям’ёй ў Санкт-Пецярбург, дзе Эмануэль пачаў працу па распрацоўцы тарпэдаў. У 1859 годзе гэтым стаў займацца ягоны другі сын, Людвіг Эмануэль Нобэль (1831—1888). Альфрэд, які быў вымушаны вярнуцца ў Швэцыю з бацькам пасьля банкруцтва сямейнай справы, прысьвяціў сябе вывучэньню выбуховых рэчываў, асабліва бясьпечнай вытворчасьці і выкарыстоўваньню нітрагліцарыну.

На заводзе, які належаў сям’і Нобэля, было некалькі выбухаў, у адным зь якіх 3 верасьня 1864 загінуў малодшы брат Нобэля Эміль і яшчэ 5 рабочых.

Дзейнасьць Альфрэда Нобэля ў якасьці драматурга — адзін з малавядомых фактаў яго біяграфіі. Яго адзіная п’еса, «Нэмэзыда», 4-актавая трагедыя ў прозе аб Бэатрысе Чэнчы, была выдадзена, калі ён паміраў, і увесь тыраж, акрамя трох экзэмпляраў быў зьнішчаны адразу пасьля яго сьмерці, таму што п’еса была аб’яўлена скандальнай і блюзьнерскай. Першае ацалелае выданьне (дзьвюхмоўнае, на швэдзкай і эспэранта) было апублікаванае ў Швэцыі ў 2003.

Альфрэд Нобэль пахаваны на могілках Нора ў Стакгольме.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]