Альхоўка (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альхоўка
польск. Olchówka
Альхоўка
Першыя згадкі: 1757
Мясцовая назва: Аліхоўка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 108 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′20.2″ пн. ш. 23°49′35.0″ у. д. / 52.855611° пн. ш. 23.826389° у. д. / 52.855611; 23.826389Каардынаты: 52°51′20.2″ пн. ш. 23°49′35.0″ у. д. / 52.855611° пн. ш. 23.826389° у. д. / 52.855611; 23.826389
Альхоўка на мапе Польшчы
Альхоўка
Альхоўка
Альхоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альхоўка (па-польску: Olchówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Аліхоўка[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска заснаваная праўдападобна ў 18 ст. на месцы аднайменнага ўрочышча. Празь нейкі час пражывалі тут стражнікі Белавескай пушчы. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 278 жыхароў (273 беларускай нацыянальнасьці і 5 палякаў)[4]. У час Другай сусьветнай вайны Альхоўка была спаленая немцамі і выселеная. Адбудаваная пасьля вайны[1].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Альхоўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.