Альшанікі 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшанікі 1
трансьліт. Aĺšaniki 1
Першыя згадкі: 1764
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Круглянскі
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213188
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′39″ пн. ш. 29°52′22″ у. д. / 54.2275° пн. ш. 29.87278° у. д. / 54.2275; 29.87278Каардынаты: 54°13′39″ пн. ш. 29°52′22″ у. д. / 54.2275° пн. ш. 29.87278° у. д. / 54.2275; 29.87278
Альшанікі 1 на мапе Беларусі ±
Альшанікі 1
Альшанікі 1
Альшанікі 1
Альшанікі 1
Альшанікі 1
Альшанікі 1

Альша́нікі 1[1]вёска ў Круглянскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Тапанаміка назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха.[2]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад гарадзкога пасёлку Круглае. Разьмешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цэнтральна-Бярэзінскай раўнін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1764 годзе ўладаром вёскі зьяўляўся Грушэцкі. На той час вёска ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводзтва.

Да 17 ліпеня 1924 году вёска ў складзе Круглянскага раёну, уваходзіла у склад Аршанскай акругі Магілёўскай губэрні[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 18 чалавек
  • 2007 год — 19 чалавек
  • 1999 год — 23 чалавекі

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі зьявіліся ў 1930—1932 гады. Да 1952 году на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партзьезд». У 1952 годзе адбылося аб’яднаньне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».

Сёньня вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйнога рагатага скату.[4]

Адукацыя і вольны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца:

  • Вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
  • Цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва (з 2010);
  • На базе сялянскага клюбу дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, ва ўсіх кутках Кругляншчыны і ў Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзеньня народных абрадаў на вясельлях і іншых мерапрыемствах.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 221
  2. ^ ад расліннага свету (рас.) Тапанаміка. library.mogilev.by. Праверана 23 лютага 2011 г.
  3. ^ География (рас.) Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Праверана 23 лютага 2011 г.
  4. ^ а б М. Падгаец (11 снежня 2009) Когда труд дарит вдохновение (рас.). газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкаму. Праверана 6 лютага 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]