Альшымава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшымава
трансьліт. Aĺšymava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Субацкі
Насельніцтва: 150 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
СААТА: 4208859046
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′31″ пн. ш. 24°26′42″ у. д. / 53.17528° пн. ш. 24.445° у. д. / 53.17528; 24.445Каардынаты: 53°10′31″ пн. ш. 24°26′42″ у. д. / 53.17528° пн. ш. 24.445° у. д. / 53.17528; 24.445
Альшымава на мапе Беларусі ±
Альшымава
Альшымава
Альшымава
Альшымава
Альшымава
Альшымава

Альшы́мава[2] — былая вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Субацкага сельсавету. Цяпер у складзе Ваўкавыску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1800 годзе шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхціцамі і 7 мужчынамі сялянамі. У 1811 годзе частка вёскі з 1 мужчынам у фальварку А. Ёсіфа Брынка, другая частка з 8 мужчынамі ў другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. У 1836 годзе дзьве прыватныя вёскі з 10 дварамі, 35 мужчын і 33 жанчыны. У 1845 годзе частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 мужчына і 21 жанчына. У 1858 годзе частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага. З 1861 годзе ў Біскупіцкай воласьці. У 1905 годзе — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 мужчын і 77 жанчын.

У 1921—1939 гг. у гміне Біскупцы.

26 красавіка 2011 году вёска Альшымава перададзеная ў склад гораду Ваўкавыску[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2004 год — 53 двары, 132 жыхары
  • 2009 год — 150 чалавек[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]