Аляксандар Ізвольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Ізвольскі

Аляксандар Пятровіч Ізвольскі (па-расейску: Александр Извольский; 18 сакавіка 1856, Масква, — 16 жніўня 1919, Парыж) — расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду Ізвольскіх, сын губэрнатара Пятра Аляксандравіча й брат обэр-пракурора Сьвяцейшага сыноду Пятра Пятровіча Ізвольскіх. У 1875 годзе скончыў Аляксандраўскі ліцэй. Паступіў на службу ў міністэрства замежных справаў, працаваў у Канцылярыі МЗС, затым на Балканах пад пачаткам амбасадара ў Турэччыне князя А. Б. Лабанава-Растоўскага. З 1882 — першы сакратар расейскае місіі ў Румыніі, затым на такой самай пасадзе ў Вашынгтоне. У 18941897 міністар-прэзыдэнт у Ватыкане, у 1897 пасланец у Бялградзе, у 18971899 у Мюнхэне, у 18991903 у Токіё і ў 19031906 у Капэнгагене. У 19061910 міністар замежных справаў. Прыналежыў да францускае арыентацыі і падштурхоўваў Расею да зьвязу з Ангельшчынай. Пры ягоным удзеле былі складзеныя: расейска-ангельская дамова 1907 году і расейска-японская дамова 1907 году, аўстра-расейская дамова ў Бухляў 1908 году і Расейска-італьянская дамова 1909 году ў Раканіджы. У 19101917 амбасадар у Парыжы. Згуляў бачную ролю ў кансалідацыі Антанты і падрыхтоўцы 1-е сусьветнае вайны 1914—1918 гадоў. У траўні 1917 выйшаў у адстаўку і пасьля, знаходзячыся ў Францыі, падтрымліваў ваенную інтэрвэнцыю супраць Савецкае Расеі. Пакінуў успаміны.

Папярэднік
Уладзімер Ламсдорф
Міністар замежных справаў Расеі
19061910
Наступнік
Сяргей Сазонаў