Аляксандар Асьмёркін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Аляксандравіч Асьмёркін (1892, Лісаветград — 1953, Масква) — расейскі мастак. Працаваў у тэхніках графікі і жывапісу, тэатральным мастаком. Належаў да гуртка мастакоў «Бубновы валет». У 1910 годзе вучыўся ў Рысавальнай школе Таварыства заахвочваньня мастацтваў у Кіеве[1]. Вучань І. І. Машкова, уваходзіў у калектыў «Маскоўскія жывапісцы» і ў Таварыства маскоўскіх мастакоў (па-расейску: Общество московских художников, ОМХ), быў арганізатарам мастацкага аб’яднаньня «Крыло». У 1920-я А. А. Асьмёркін выкладаў у Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. У 1930-я ды 1940-я А. А. Асьмёркін спалучаў актыўную творчую дзейнасьць з пэдагагічнай працай у Інстытуце жывапісу, скульптуры ды архітэктуры Ўсерасейскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу ды Маскоўскім мастацкім інстытуце. А. А. Асьмёркін выхаваў шэраг слыўных мастакоў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Иллюстрированный словарь русского искусства / Редактор составитель: Н. А. Борисовская. — Москва: Белый город, 2001. — С. 337. — 5000 ас. — ISBN 5-7793-0372-X
  2. ^ А. А. Осмеркин, А. Ю. Никич. Асьмёркін: развагі пра мастацтва, лісты, крытыка, успаміны сучасьнікаў = Осмеркин: размышления об искусстве, письма, критика, воспоминания современников. — Сов. художник, 1981. — 398 с. — 30 000 ас.