Аляксандар Грыгор’еў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Грыгор’еў
Род дзейнасьці дысідэнт
Дата нараджэньня 15 лютага 1923
Месца нараджэньня в. Макаркі Беластоцкага ваяводзтва

Алякса́ндар Уладзі́меравіч Грыго́р’еў (15 лютага 1923, в. Макаркі Беластоцкага ваяводзтва — ?) — беларускі дысідэнт, удзельнік антысавецкага падпольля, палітычны вязень.

Жыў у Жабінцы, у 1963 г. працаваў сьлесарам-турбіністам на цукровым заводзе.

У 1950-х заснаваў падпольную арганізацыю «Беларуская рэвалюцыйная партыя», у якую ў 1960 г. прыцягнуў Васіля Ракашэвіча зь вёскі Смалянікі Ляхавіцкага раёну. Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, арганізацыя мела на мэце ўзброеную барацьбу з Савецкай уладаю, дзеля чаго плянавалася стварыць разгалінаваную падпольную сетку.

18 верасьня 1963 арыштаваны. Асуджаны Берасьцейскім абласным судом 10 красавіка 1964 паводле артыкулаў 67 ч. 1 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), 69 (арганізацыйная дзейнасьць і ўдзел у антысавецкіх арганізацыях), 15-87 ч. 2 Крымінальнага кодэксу БССР да 7 гадоў лягероў і 3 гадоў высылкі. Адбываў тэрмін у Дубраўлаге (Зубава-Палянскі раён Мардовіі, РСФСР). Пастановаю пленума вышэйшага суда БССР 23 ліпеня 1964 тэрмін зьменшаны да 3 гадоў, высылка выключана.

Далейшы лёс невядомы. Дакуманты захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Фэдэрацыі, Расейскім дзяржаўным архіве найноўшай гісторыі і Навукова-інфармацыйным і асьветніцкім цэнтры «Мэмарыял».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзярновіч, А. Індэкс рэпрэсаваных // Наша Ніва. — № 58[10]. — С. 653.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]