Аляксандар Дажбог Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Дажбог Сапега
Аляксандар Дажбог Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 год
Аляксандар Дажбог Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 год

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1585
Памёр 1635
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Рыгор Сапега
Соф’я з Стравінскіх
Жонка Альжбета з Хадкевічаў
Дзеці Ганна, Крыстына Канстанцыя

Аляксандар Дажбог Сапега[a] (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1613—1615; адмовіўся ад пасады), чашнік вялікі літоўскі (1631—1632)[2].

Быў старостам аршанскім (з 1610 году), прапойскім, чачэрскім (абодва з 1622 году) і крычаўскім (з 1631 году). Валодаў мястэчкам Астроўна ў Віцебскім павеце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора (пам. у 1600 годзе), падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх (пам. да 1611 году). Меў малодшага брата Крыштапа Стэфана, пляменьнік канцлера Леў Сапега.

Ахрышчаны ў кальвінізьме, па сьмерці бацькоў перайшоў пад апеку дзядзькі. Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), дзе перайшоў у каталіцтва. Працягаў адукацыю ў Кракаве. У 1606 годзе атрымаў урад падкаморага віцебскага. У 1607 годзе абіраўся паслом на сойм.

Удзельнічаў у баях за Смаленск у вайну з Маскоўскай дзяржавай (1609—1611). У 1613 годзе атрымаў урад кашталяна віцебскага, паўторна абіраўся паслом на сойм. У 1614 годзе надаў значную дапамогу абаронцам Смаленску ў час маскоўскай аблогі. У 1615 годзе адмовіўся ад віцебскай пасады.

Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621) з турэцкім войскам, у час якой па сьмерці гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча ачоліў войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1625 годзе знаходзіўся ў Італіі. Удельнічаў у вайне з Швэцыяй, у 1627 годзе прыбыў на часе ўласнага войска ў Інфлянты.

У 1628 годзе разам з стрыечным братам Янам Станіславам Сапегам выехаў да водаў у Вугоршчыну. У 1631 годзе атрымаў урад чашніка вялікага літоўскага, але з прычыны кепскага стану здароўя адмовіўся ад яго ў 1632 годзе.

Заснаваў у мястэчку Астроўна касьцёл і кляштар дамініканаў, дзе яго пахавалі[3].

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Імя Дажбог утварылася ад словазлучэньня «дадзены Богам», таксама сустракаюцца іншыя формы гэтага імя: лацінская Тэадат і славянская Багдан

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 52.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Дажбог Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў