Аляксандар Джыгера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Джыгера
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 красавіка 1996(1996-04-15)[1] (27 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 60 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 49
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 БАТЭ 16 (0)
2015 Энэргетык-БДУ 13 (2)
2017 Дняпро Магілёў 13 (1)
2018 Дняпро Магілёў 14 (2)
2019 Тарпэда Менск 15 (1)
2019—2020 Смалявічы 38 (8)
2021 Нёман Горадня 26 (4)
2022 Менск 29 (2)
2023 Акжэтпэс 10 (0)
2023—4 Славія Мазыр 12 (0)
Зборныя
2014 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2016—2018 Беларусь (да 21) 11 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2024.

Аляксандар Джыгера (нарадзіўся 15 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Зорка-БДУ» да канца сэзону[3]. У сьнежні 2015 году вярнуўся ў БАТЭ з арэнды[4]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру» да канца сэзону[5].

У студзені 2018 году, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэнавацца з БАТЭ, аднак ня трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень»[6]. У першай палове сэзону нярэдка зьяўляўся ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня амаль перастаў выходзіць на поле. У студзені 2019 году стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэньні арэнды пакінуў «Прамень»[7], а неўзабаве барысаўскі клюб абвесьціў аб разьвітаньні з Джыгерам па заканчэньні кантракту[8]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[9]. У ліпені 2019 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[10].

У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі». У сэзоне 2020 году заставаўся асноўным гульцом дружыны, але ня выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёну. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Смалявічы»[11]. У студзені 2021 году пасьля прагляду склаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[12]. Замацаваўся ў асноўным складзе, гуляў пераважна ў ад першых хвілінаў. У студзені 2022 году перайшоў у «Менск»[13]. Быў футбалістам пачатковага складу, але зь верасьня стаў часьцей выхадзіць на зьмену. У сьнежні 2022 году па заканчэньні пагадненьня пакінуў «Менск»[14]. У лютым 2023 году стаў гульцом казаскага «Акжэтпэсу»[15].

Пасьля далучыўся да мазырскай «Славіі»[16]. У лістападзе 2023 году кантракт з клюбам быў скасаваны[17][18]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартовец у Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[19], пасьля чаго зноў пачаў трэнавацца з мазырчукамі і ў лютым склаў новы кантракт з клюбам[20].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 1 0
Зорка-БДУ Першая ліга 13 2
БАТЭ 2016 Найвышэйшая ліга 7 0
2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Дняпро Магілёў 13 1
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 14 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksandr Dzhigero // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.fcneman.by/komanda/main/735.html
  3. ^ Джигеро до конца сезона будет выступать в «Звезду-БГУ» (рас.)
  4. ^ Восемь игроков БАТЭ вернулись в клуб из аренд (рас.)
  5. ^ БАТЭ отдал Джигеро в аренду «Днепру» (рас.)
  6. ^ «Луч» арендовал у БАТЭ Джигеро (рас.)
  7. ^ "Луч" расстался с Осипенко (рас.)
  8. ^ Джигеро покинул БАТЭ (рас.)
  9. ^ Джигеро стал игроком минского «Торпедо» (рас.)
  10. ^ Бутаревич и Джигеро из минского «Торпедо» перешли в «Смолевичи» (рас.)
  11. ^ Футболисты покидают "Смолевичи" (рас.)
  12. ^ Александр Джигеро стал игроком "Немана" (рас.)
  13. ^ Джигеро подписал контракт с "Минском" (рас.)
  14. ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г.
  15. ^ Джигеро представлен в качестве игрока "Окжетпеса" (рас.) Праверана 2023-02-14 г.
  16. ^ Шемрук и Джигеро пополнили ряды "Славии" (рас.)
  17. ^ «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (рас.)
  18. ^ ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (рас.)
  19. ^ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (рас.)
  20. ^ Джигеро и Чикида подписали контракты со "Славией" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]