Аляксандар Каханоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каханоўскі.
Аляксандар Каханоўскі
Дата нараджэньня 24 ліпеня 1963(1963-07-24) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Алякса́ндар Кахано́ўскі (нарадзіўся 24 ліпеня 1963 году, Маладэчна, Менская вобласьць, БССР) — беларускі гісторык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Маладэчне. Сын Генадзя Каханоўскага. З адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ (1985), асьпірантуру пры ім (1988). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Социально-классовая структура населения Белоруссии во второй половине ХIХ века». Кандыдат гістарычных навук (1989).

3 1988 году навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, кіраўнік навукова-дасьледчай лябараторыі гісторыі Беларусі БДУ. З 1991 году намесьнік дэкана гістарычнага факультэта БДУ па навуковай працы. Адначасова з 1992 году дацэнт катэдры гісторыі БДУ. З 1999 году загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу.

Аўтар больш 140 навуковых і навучальна-мэтадычных прац, у тым ліку ў суаўтарстве манаграфіі, 20 навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Распрацаваў і чытае для студэнтаў гістарычнага факультэта лекцыйныя курсы па гісторыі Беларусі XIX ст. і гісторыі Беларусі з 1939 г. да пачатку XXI ст., адмысловы курс «Інтэлігенцыя Беларусі XIX – пачала XX стст.» і інш. Зьяўляўся кіраўніком шэрагу навуковых праектаў, якія фінансаваліся Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сябра навуковай рады Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых дасьледаваньняў «Гісторыя і культура».

Навуковыя дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе сацыяльныя і этнакультурныя працэсы на Беларусі ХІХ—ХХ ст. Аўтар падручнікаў, даведачна-інфармацыйных дапаможнікаў: «Гісторыя Беларусі» (1994), «Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік…» (1996) і інш. Суаўтар кнігі «Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч» (Мн., 1991), напісанай разам з Генадзем Каханоўскім.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия: биобиблиографический справочник. - Мн.: Беларуская навука, 2007. - С. 159.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]