Аляксандар Корвін-Гасеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар Корвін-Гасеўскі
Alaksandar Korvin-Gasieŭski. Аляксандар Корвін-Гасеўскі (XVII).jpg
Аляксандар Гасеўскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Slepowron.svg
Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1575
Памёр: красавік 1639
Род: Корвін-Гасеўскія
Бацькі: Ян Корвін-Гасеўскі
Жонка: Эва з Пацаў
Дзеці: Крыштап, Вінцэнт, Сузанна

Аляксандар Корвін-Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар (16101625) і пісар вялікі літоўскі (16151625), ваявода смаленскі1625).

Трымаў Маркаўскае, Купіскае, Пуньскае і Вяліскае1600) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надмагільле А. Гасеўскага

Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Яна.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У 1599 і 1600 пасол у Маскву. У 1606 пасол да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608.

Супольна з Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвенцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленску (1610). У 16111613 разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 16171618 удзельнічаў у другой выправе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 16211622 у вайне са швэдамі за Інфлянты. У 1630 атрымаў пасаду пісара польнага.

Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Берасьці (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).

У шлюбе з Эвай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Гасеўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 516.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аляксандар Корвін-Гасеўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў