Аляксандар Костылеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовец
Аляксандар Костылеў
па-ўкраінску: Олександр Олегович Костильєв

Дата нараджэньня 2 кастрычніка 1997 (26 гадоў)
Месца нараджэньня Кіеў, Украіна
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Мянушкі s1mple, s1
Каманда Сьцяг Украіны Natus Vincere (з 4.8.2016)
Роля снайпэр, райфлер
Кар’ера 2013 — дагэтуль
Гульні Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Садружнасьці незалежных дзяржаваў LAN DODGERS (2013 — 2014, 2014)
Сьцяг Украіны Courage Gaming (12.2.2014 — 13.4.2014)
Сьцяг Садружнасьці незалежных дзяржаваў Amazing Gaming (2014 — 9.9.2014)
Сьцяг Украіны HellRaisers (18.9.2014 — 14.1.2015)
Сьцяг Украіны dAT Team (15.1.2015 — 1.2.2015)
Сьцяг Садружнасьці незалежных дзяржаваў Evolution (20.7.2015 — 25.8.2015)
Сьцяг Украіны Worst Players (25.8.2015 — 10.9.2015, 8.5.2016 — 6.6.2016)
Сьцяг Украіны Flipside Tactics (1.2.2015 — 23.10.2015)

Сьцяг ЗША Team Liquid (2.1.2016 — 4.8.2016)

Аляксандар Костылеў (па-ўкраінску: Олександр Олегович Костильєв; 2 кастрычніка 1997, Кіеў, Украіна) — прафэсійны ўкраінскі кібэрспартовец, таксама вядомы як «s1mple». Гуляе ў камандзе Natus Vincere (Counter-Strike) на пазыцыі асноўнага AWP (снайпэр). Найлепшы гулец 2018 року ў дысцыпліне Counter-Strike: Global Offensive паводле парталу HLTV.ORG[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Аляксандра «s1mple» Костылева пачалася ў 2013 годзе. s1mple пабываў у такіх калектывах як LAN DODGERS, A-Gaming, Courage Gaming. 1 лютага 2014 року s1mple атрымаў бан ад ESL на 2 рокі за гакэрства і спробу абыходу бану. У выніку гулец ня змог выступаць на афіцыйных турнірах, якія падтрымліваюцца Valve да 2016 року[2].

« Шаноўныя сяброве, учора быў налічаны бан нашаму гульцу «s1mple» за выкарыстаньне гакаў! Хацелі б патлумачыць для ўсіх гэйтэраў і гэтак далей! Бан яму быў дадзены некалькі рокаў таму ў іншую вэрсію гульні «1.6». Здаецца, гэты чалавек ужо ўсім давёў, што ўжываньне іншых праґрамаў — не ягоная стыхія. Кіраўніцтва некалькіх арґанізацыяў зьвязваецца з адміністрацыяю ESL для рашэньня гэтага пытаньня! Пытаньне як такое магло здарыцца турбуе ўсіх! »

—Камэнтар кіраўніцтва Courage Gaming

У сярэдзіне верасьня Аляксандар далучыўся да першага сур’ёзнага калектыву, HellRaisers, але празь 5 месяцаў пакінуў яго, перайшоўшы ў FlipSid3 Tactics. Першаю буйною міжнароднаю перамогаю ў кар’еры гульца стаў матч HellRaisers і Fnatic. Ліпнем 2015 року s1mple пакінуў каманду, патлумачыўшы, што бярэ паўзу. Аднак праз 3 дні гулец пачаў гульню ў калектыве Evolution, які ў сваю чаргу праіснаваў адзін месяц. Пагуляўшы за каманду Worst Players, Костылеў пачаў дапамагаць сваім былым камандам, гуляючы стэндінам за HellRaisers ды FlipSid3 Tactics. У студзені 2016 року s1mple далучыўся да каманды Team Liquid, зь якою заняў другое месца на ESL One Cologne 2016.

4 жніўня 2016 року стаў гульцом Natus Vincere.

У чэрвені 2018 року гулец каманды Astralis Нікалай «device» Рытц (топ 2 сьвету за 2018 рок паводле HLTV.ORG[3]) назваў Костылева найлепшым на той момант гульцом у сьвеце[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

MVP мэдаль «Найкаштоўнейшы гулец» ад парталу HLTV.org
Дата Турнір Заўвага
2 кастрычніка 2016 ESL One New: York 2016
3 сьнежня 2017 DreamHack Winter 2017 Сярэдняя розьніца забойстваў і сьмерцяў склала +13
25 лютага 2018 StarLadder & i-League StarSeries Season 4 Упершыню званьне MVP дасталася не чэмпіёну турніру. У фінале Na`Vi прайгралі mouz
22 красавік 2018 Dreamhack Masters Marseille 2018
3 чэрвеня 2018 StarSeries & i-League CS:GO Season 5
18 чэрвеня 2018 CS:GO Asia Championships 2018
9 ліпеня 2018 ESL One Cologne 2018
3 лістапада 2018 BLAST Pro Series Copenhagen 2018
7 красавік 2019 StarSeries & i-League CS:GO Season 7

29 сьнежня 2016 року партал RedBull назваў Аляксандра «S1mple» Костылева найлепшым гульцом 2016 року. У апытаньні прынялі ўдзел больш за 77000 чалавек. За Аляксандра аддалі свой голас 41 % гледачоў.

19 студзеня 2018 року па выніках галасаваньня ўдзельнікаў FACEIT Pro League атрымаў найпрэстыжнейшае званьне «Гулец року 2017».

Кібэрспартовыя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 студзеня 2017 году стаў найлепшым у намінацыі «Момант року» паводле ESPN Esports Awards[5].

3 верасьня 2018 року, па выніках галасаваньня Stockholm International Esports Awards, быў ганараваны званьня «Гулец року»[6].

12 лістапада 2018 року, на цырымоніі ўручэньня прэміі за галоўныя дасягненьні ў галіне кібэрспорту Esports Awards атрымаў узнагароду «Кібэрспартовец року на PC»[7].

20 студзеня 2019 року становіцца найлепшым гульцом у сьвеце за 2018 рок паводле HLTV.ORG[1].

Рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 красавіка 2018 року s1mple стаў першым у гісторыі гульцом, рэйтынґ якога быў вышэй за 1,50 на трох чэмпіянатах. Пры аналізе гэтае статыстыкі супрацоўнікі HLTV.org разглядалі толькі буйныя чэмпіянаты і бралі пад увагу гульцоў, якія згулялі хоць бы 5 мапаў на турніры.

8 лістапада 2018 року быў зафіксаваны рэкорд. Аляксандар Костылеў стаў першым гульцом у гісторыі Counter-Strike, які здолеў дасягнуць за рок (на 137 мапах) розьніцы забойстваў/сьмерцяў +1000. Папярэднім рэкардсмэнам у дадзенай намінацыі быў Марсэла «coldzera» Давід з +768 па выніках 2017 року.

У камандзе Natus Vincere[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2016 року Костылеў вярнуўся на бацькаўшчыну, падпісаўшы кантракт з Natus Vincere[8] і замяніўшы Даніла «Zeus» Тэсьленка.

У складзе Natus Vincere s1mple перамог ESL One: New York 2016[9], стаў срэбным прызэрам Adrenaline Cyber League 2017, StarLadder i-League StarSeries Season 5[10].

28 студзеня 2017 року Natus Vincere пакінула ELEAGUE Major 2017, прайграўшы ў чвэрцьфінале камандзе Astralis з рахункам 1-2 і заняўшы 5-8 месца[11].

19 ліпеня 2017 року Natus Vincere з разгромным рахункам 1-3 выбыла з турніру PGL 2017 Krakow Major Championship, заняўшы 12-14 месца[12].

28 студзеня 2018 року Natus Vincere стала бронзавым прызэрам ELEAGUE Major 2018, саступіўшы ў паўфінале камандзе FaZe з рахункам 0-2[13].

У адным з інтэрвію s1mple сказаў, што ніколі не пакіне Natus Vincere[14]. Але ў сакавіку 2018 року, паводле інсайдэрскіх зьвесткаў[15], каманда SK жадала выкупіць Костылева і яго таварыша па камандзе Ягора Васільева, але ўгода так і не адбылася праз кошт ў 1 млн даляраў[16].

23 верасьня 2018 року каманда Natus Vincere стала срэбным прызэрам FACEIT Major 2018, саступіўшы ў фінале камандзе Astralis з рахункам 0-2[17].

3 сакавіка 2019 року Natus Vincere заняла таксама 3-е месца на IEM Katowice 2019, прайграўшы ў паўфінале камандзе ENCE з рахункам 1-2[18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Top 20 players of 2018: s1mple (1). HLTV.org. Праверана 2019-01-23 г.
  2. ^ ESL не забывают читеров Праверана 2018-09-23 г.
  3. ^ Top 20 players of 2018: device (2). HLTV.org. Праверана 2019-03-04 г.
  4. ^ Игорь Ларионов (2018-06-17) Device: «Сейчас s1mple является лучшим игроком в мире, и это неоспоримо» Праверана 2018-09-23 г.
  5. ^ 2016 ESPN Esports Awards Праверана 2019-01-23 г.
  6. ^ S1mple стал игроком года по версии Stockholm International Esport Awards Праверана 2019-01-23 г.
  7. ^ В Лондоне вручили премии Esports Awards 2018. S1mple стал игроком года, OWL — лучшим турниром Праверана 2019-01-23 г.
  8. ^ s1mple заменил Zeus'а в составе Natus Vincere Праверана 2018-09-23 г.
  9. ^ Natus Vincere стали чемпионами ESL One New York 2016 Праверана 2018-09-23 г.
  10. ^ Na’Vi выиграли StarSeries i-League Season 5 Праверана 2018-09-23 г.
  11. ^ Astralis defeat Na`Vi in Atlanta Праверана 2019-03-04 г.
  12. ^ fnatic eliminate Na`Vi from Krakow Праверана 2019-03-04 г.
  13. ^ FaZe beat Na`Vi to secure final spot in Boston Праверана 2019-03-04 г.
  14. ^ Александр "s1mple" Костылев: "Я никогда не уйду из Na’ Vi". Sport-express.ru (2017-07-27). Праверана 2018-09-23 г.
  15. ^ S1mple и Flamie могут перейти в SK. Какие здесь последствия? Праверана 2019-01-05 г.
  16. ^ Na`Vi хотела продать двух своих игроков по CS:GO за $1,2 млн, но покупателя не устроила сумма. se7en.ws.
  17. ^ Astralis выиграла FACEIT Major 2018. Сybersport.ru. Праверана 2018-09-24 г.
  18. ^ ENCE to IEM Katowice grand final over Natus Vincere. HLTV.org. Праверана 2019-03-04 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]