Аляксандар Крыштап Нарушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Крыштап Нарушэвіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1616
Памёр 21 чэрвеня 1668
Род Нарушэвічы
Бацькі Крыштап Нарушэвіч
Альжбета з Шымковічаў
Жонка Тэадора з Сапегаў
Дзеці Мар’яна Тэкля, Кацярына
Дзейнасьць дыплямат

Аляксандар Крыштап Нарушэвіч (? — 21 чэрвеня 1668)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (16541658), падканцлер вялікі літоўскі1658).

Трымаў Лідзкае1646), Любашанскае, Мядзельскае, Пянянскае і Шарашоўскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Крыштапа, падскарбія вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шымковічаў. Меў братоў Станіслава і Яна.

З 1631 навучаўся ўва ўнівэрсытэце ў Інгальштаце, з 1632 — у Падуі, у 1633 — у Балёньні.

Абіраўся паслом на соймы 1647, 1648, 1654, 1655. Меў цесныя зьвязкі з дваром караля і вялікага князя Яна Казімера. У 16511653 быў у складзе дэлегацыі на мірных перамовах з Швэцыяй, у 1656 адміністратар скарбу ВКЛ. Удзельнічаў у мірных перамовах з Масквой у 16591663[1].

Ажаніўся з Тэадорай, дачкой гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі. У шлюбе меў дачок Мар’яну Тэклю, якая выйшла сьпярша за абознага вялікага літоўскага Юрыя Караля Хадкевіча, а потым за старосту жамойцкага Пятра Міхала Паца, і Кацярыну, якая была замужам за абозным вялікім літоўскім Янам Казімерам Валовічам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]